Антон Юзаф Глінскі
Антон Юзаф Глінскі (польск.: Antoni Józef Gliński; 1817, маёнтак Шчорсы, цяпер Навагрудскі раён — 30 чэрвеня 1866, Вільня) — польскі празаік, перакладчык[4], фалькларыст і казачнік.
Антон Юзаф Глінскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1817[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 чэрвеня 1866 |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, журналіст, фалькларыст, казачнік, пісьменнік |
Кірунак | рамантызм |
Жанр | казка |
Мова твораў | польская |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў Шчорсах пад Навагрудкам. Паходзіў з сялянскай сям’і і быў самавукам. З 1844 года жыў у Вільні, дзе працаваў рэдактарам «Віленскага кур’ера». Збіраў народныя паданні і казкі, часам апрацоўваў творы расійскіх класікаў, падаючы іх як народныя. У 1860—1863 гадах перакладаў на польскую мову байкі Івана Крылова.
ТворчасцьПравіць
Найважнейшая працай Антона Глінскага быў чатырохтомны збор апрацаваных народных казак, паданняў і гавендаў пад назвай «Bajarz polski» (бел.: Польскі казачнік)[4]. Упершыню апублікаваны ў 1853 годзе зборнік быў перавыдадзены шмат разоў, у тым ліку на польскай, чэшскай, французскай, англійскай і нямецкай мовах[4] і карыстаецца вялікай папулярнасцю дасюль. Казкі былі заснаваныя на паданнях са шляхецкіх засценкаў і беларускіх вёсак з ваколіц Шчорсаў і Нягневічаў[4], а некаторыя былі апрацаванымі літаратурнымі творамі, у тым ліку Васіля Жукоўскага і Аляксандра Пушкіна.
БібліяграфіяПравіць
- «Bajarz polski, zbiór baśni, powieści i gawęd ludowych». Т. 1-4, 1853
Зноскі
- ↑ (not translated to mul) Antoni Józef Gliński // Project Gutenberg — Project Gutenberg Literary Archive Foundation, 1971. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Antoni Józef Gliński // NUKAT — 2002.
- ↑ Antoni Józef Gliński // MAK
- ↑ а б в г Глинский Антон Юзеф // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 151. — 737 с.
ЛітаратураПравіць
- Gliński Antoni Józef. Eduteka.pl. [dostęp 2014-06-04].
- Artur Hutnikiewicz: Młoda Polska. Wyd. IX — 5 dodruk. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2012, s. 371, seria: Wielka Historia Literatury Polskiej. ISBN 978-83-01-13850-9.