Анфім Іванавіч Міхалевіч
Анфім Іванавіч Міхалевіч (нар. 26 мая 1949, в. Старыя Шарабаі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.
Анфім Іванавіч Міхалевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
26 мая 1949 (75 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (ветэрынарны ўрач), Беларускі інстытут правазнаўства (юрыст).
Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў галоўным ветэрынарным урачом калгаса «Парыжская камуна», дырэктарам саўгаса «Яблынька» Глыбоцкага раёна. Быў першым намеснікам старшыні Бешанковіцкага райвыканкама — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшынёй калгаса «Палітаддзелец» Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Займаў пасаду старшыні Чашніцкага райвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», пяццю юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[1].