Анці Аматус Аарнэ
А́нці А́матус А́арнэ (Аарне)[3] (фінск.: Antti Amatus Aarne; 5 снежня 1867, Б’ёрнебарг (цяпер горад Поры, Фінляндыя) — 5 лютага 1925, Хельсінкі) — фінскі даследчык фальклору, прадстаўнік т.зв. фінскай гісторыка-геаграфічнай школы ў фалькларыстыцы.
Анцт Аматус Аарнэ | |
---|---|
фінск.: Antti Amatus Aarne | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 снежня 1867[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 1925[2] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | фалькларыст, выкладчык універсітэта |
Кірунак | фалькларыст |
Мова твораў | нямецкая |
![]() |
Даследчыцкая дзейнасць правіць
Распрацаваў і абгрунтаваў тэхнічныя прыёмы параўнальнага метаду, даў узоры яго дастасавання да казак, загадак, песень. Галоўныя працы; «Паказальнік казачных тыпаў» (1910), «Асновы параўнальнага вывучэння казак» (1913), «Параўнальнае вывучэнне загадак» (т. 1—3, 1918) і інш.
На аснове яго паказальніка амерыканскі казкавед С. Томпсан склаў свой «Паказальнік казачных тыпаў» (1928). На Міжнародную сістэму класіфікацыі казачных сюжэтаў Аарнэ—Томпсана абапіраюцца паказальнікі «Сюжэты і матывы беларускіх чарадзейных казак» (1971), «Сюжэты і матывы беларускіх народных казак» (1978) Л. Р. Барага, «Паказальнік сюжэтаў беларускіх казак» (1978) К. П. Кабашнікава, «Паказальнік сюжэтаў беларускіх казак» (1989) Л. П. Баранавай і іншых.
Зноскі
- ↑ Antti Aarne — SLS.
- ↑ https://375humanistia.helsinki.fi/antti-aarne/sepan-pojasta-professoriksi
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Анці Аматус Аарне ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.8.
Літаратура правіць
- Аарне Анці Аматус // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Аарне Анці Аматус // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
Спасылкі правіць
- Выкладчыкі Хельсінкскага ўніверсітэта (фін.) (Праверана 23 ліпеня 2011)