Канстанцін Паўлавіч Кабашнікаў
Канстанцін Паўлавіч Каба́шнікаў[1] (24 ліпеня 1927[2], Гомель, БССР, СССР — 29 сакавіка 2012, Мінск, Беларусь) — беларускі фалькларыст. Доктар філалагічных навук (1971), прафесар (1980). Брат В. П. Кабашнікава[1].
Канстанцін Паўлавіч Кабашнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 ліпеня 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 сакавіка 2012 (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фалькларыстыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Альма-матар | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьУ 1951 годзе скончыў Гомельскі педагагічны інстытут. З 1954 года і да сваёй смерці працаваў у НАН Беларусі, дзе прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да загадчыка аддзела славістыкі ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы.
Навуковая дзейнасць
правіцьАпублікаваў больш за 200 навуковых прац, сярод якіх манаграфіі «Ад традыцыйнага фальклора да рэвалюцыйнай паэзіі», «Беларускі фальклор у параўнальным асвятленні», вучэбныя дапаможнікі «Нарысы па беларускаму фальклору», «Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць» і іншыя, а таксама артыкулы.
Сабраў шматлікія запісы казак, паданняў, народнай драмы. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1968 г. за ўдзел у выданні шматтомнага збору «Беларуская народная творчасць». Член бюро камісіі па славянскім фальклоры пры Міжнародным камітэце славістаў і Міжнароднай асацыяцыі па вывучэнні і распаўсюджванні славянскіх культур.
Узнагароды
правіць- Дзяржаўная прэмія БССР (1986)[1]
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Саламевіч І. У. Каба́шнікаў Канстанцін Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 384. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
- Александровіч І. С. Каба́шнікаў Канстанцін Паўлавіч // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 224. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.