А́ньё-Нуэ́ва, або Навагодні востраў (англ.: Ano Nuevo, ад ісп.: Año Nuevo) — востраў на ўсходзе Ціхага акіяна каля берагоў Каліфорніі (ЗША). Уваходзіць у склад аднайменнага запаведніка. Плошча — 0,0364 км². У наш час ненаселены.

Аньё-Нуэва
англ. Ano Nuevo
Выгляд з паветра
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Плошча0,0364 км²
Размяшчэнне
37°06′29,80″ пн. ш. 122°20′11,80″ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
ШтатКаліфорнія
Аньё-Нуэва (ЗША)
Аньё-Нуэва
Аньё-Нуэва
Аньё-Нуэва (Каліфорнія)
Аньё-Нуэва
Аньё-Нуэва
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэрыторыя вострава склалася ў міяцэне з прыбярэжных выдмаў. Да XVIII ст. ён уяўляў сабою паўвостраў. У нашы дні заўважны падзел на некалькі астраўкоў і скал, якія хутка размываюцца зімовымі штармамі.

У 18721948 гг. на востраве дзейнічаў маяк. Захаваліся рэшткі будынкаў старой станцыі па яго абслугоўванні. Пазней быў перададзены Каліфарнійскаму ўніверсітэту для арганізацыі запаведніка. У яго склад уваходзяць 1600 га сушы і навакольных марскіх тэрыторый. Аньё-Нуэва наведваецца ластаногімі падчас сезонных міграцый.

Спасылкі правіць