Анісся Давыдаўна Балоціна
Анісся Давыдаўна Балоціна (1865, Мсціслаў, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — 1939, Лондан, Вялікабрытанія) — рэвалюцыянерка-народніца 1880-х гадоў[1].
Анісся Давыдаўна Балоціна | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 1865 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1939 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Падданства | Расійская імперыя |
Альма-матар | |
Партыя |
|
Біяграфія
правіцьПадчас вучобы ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства ўваходзіла ў гурток нарадавольцаў, удзельнічала ў выданні і распаўсюдзе нелегальнай літаратуры[1].
12 красавіка 1886 года арыштавана, высланая ў Сібір. Прыняла ўдзел ва ўзброеным выступе ссыльных у Якуцку 3 красавіка 1889 года. Узброенае супраціўленне скончылася тым, што шасцёра ссыльных было забіта, сем паранена, у тым ліку і Балоціна[2][3]. Ваенна-судовай камісіяй прыгаворана да пазбаўлення ўсіх правоў і пажыццёвай катаргі. Пакаранне адбывала ў Вілюйскай катаржнай турме, у якой утрымліваліся асабліва небяспечныя палітычныя злачынцы, пасля — у турме на Кары[3]. У верасні 1893 атрымала дазвол на вольнае пасяленне[2]. З 1897 года пад наглядам паліцыі ў Шклове[1].
У 1898 годзе эмігравала[1]. Жыла ў Антверпене (Каралеўства Бельгія , затым пераехала ў Лондан (Вялікабрытанія).
Зноскі
- ↑ а б в г Болотина Анисья Давыдовна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 70. — 737 с.
- ↑ а б БАЛОЦІНА Анісся Давыдаўна
- ↑ а б Уладзімір Караткевіч Дыяментавы горад