Апалонія Савёнак
Апалонія Савёнак (дзявочае Раткевіч; 8 кастрычніка 1901, Лагойшчына — 10 красавіка 1982, Памона, Нью-Джэрсі, ЗША) — беларускі педагог, пісьменніца.
Апалонія Савёнак | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 красавіка 1982 (80 гадоў) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Муж | Лявон Савёнак |
Дзеці | Зора Кіпель |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | педагог, пісьменніца |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія Правіць
Скончыла БДУ. Сябра Краязнаўчага таварыства БДУ. У 1922 годзе пазнаёмілася з будучым мужам Лявонам Савёнкам, які з групай глыбоцкіх настаўнікаў прыехаў у Менск на пачатку першай беларусізацыі[1].
У 1920—1930-х настаўнічала. Ад 1944 г. — на эміграцыі. У Беларускай гімназіі ў лагерах Остэргофен і Розенгайм у Германіі выкладала беларускую мову і літаратуру, аўтарка некалькіх падручнікаў для дзяцей. Ад пачатку 1950-х жыла ў ЗША, у Нью-Джэрсі.
Аўтарка цікавых успаманаў пра беларускае нацыянальнае жыццё 1920-1930-х гг.
Памёрла 10 красавіка 1982 года. Пахаваная на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку (Нью-Джэрсі) побач з мужам.
Сям’я Правіць
Жонка Лявона Савёнка. У 1922 г. у іх нарадзіўся сын Лёдзік, а ў 1927 — дачка Зора.
Зноскі
- ↑ Савёнак, Л. Творы / Лявон Савёнак; [укладанне Ціхана Чарнякевіча і Лявона Юрэвіча; уступнае слова Лявона Юрэвіча і Вітаўта Кіпеля; каментарыі Ціхана Чарнякевіча; рэдактар: Ціхан Чарнякевіч]. — Мінск: Лімарыус, 2012. — 350 с. — 200 экз. — ISBN 978-985-6968-26-9 (у пер.).