Зора Кіпель
Зора Кіпель, дзяв. Савёнак (1 ліпеня 1927, Мінск — 14 красавіка 2003, Нью-Джэрсі, ЗША) — беларуская грамадская дзеячка, літаратуразнавец, публіцыстка. Жонка Вітаўта Кіпеля.
Зора Кіпель | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1927[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 красавіка 2003[1][2] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Лявон Савёнак |
Муж | Вітаўт Кіпель |
Дзеці | Алеся Кіпель |
Род дзейнасці | літаратуразнавец |
Навуковая сфера | публіцыстыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
БіяграфіяПравіць
Нарадзілася ў Мінску ў сям’і Лявона і Апалоніі Савёнкаў. У 1936—1941 гадах у сувязі з высылкай бацькі жыла з маці ў Крычаве. Па вяртанні ў Мінск вучылася ў беларускай школе, потым у настаўніцкай семінарыі. Працавала ў «Беларускай газеце» і газеце «Голас вёскі».
У 1944 г. разам з бацькамі апынулася ў Германіі. Вучылася ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Рэгенсбургу, потым на медыцынскім факультэце Цюбінгенскага ўніверсітэта. Арганізатарка беларускага дзявочага скаўтынгу ў Амерыканскай зоне, стваральніца беларускіх бібліятэк у Міхельсдорфе і Остэргофене.
У 1949—1954 гг. вучылася на хімічным факультэце Лювенскага ўніверсітэта, які скончыла з дыпломам магістра. Сябра Саюза беларусаў Бельгіі, удзельніца Беларускага студэнцкага хору.
У 1955 г. прыехала ў ЗША. Спачатку працавала ў Балтымары ў лабараторыі Дж. Хопкінса. У 1956 г. пабралася шлюбам з В. Кіпелем і пазней пераехала ў Рэзерфорд (Нью-Джэрсі). У 1966 г. скончыла Ратгерскі ўніверсітэт (Нью-Джэрсі) са ступенню магістра бібліятэказнаўства і інфармацыйных тэхналогій і пачала працу ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы. Была адной з ініцыятараў увядзення камп’ютарнай каталагізацыі ў бібліятэчнай сістэме ЗША. У 1982 г. заняла пасаду намесніка кіраўніка Славянска-балцкага аддзела бібліятэкі. У 1986 г. — скончыла факультэт параўнальнага літаратуразнаўства Ратгерскага ўніверсітэта.
Сябра Амерыканскай асацыяцыі славістаў. Сябра БАЗА, у 1979—1983 гг. была сакратаром Галоўнай управы арганізацыі. У 1980-1990-х гг. была рэдактарам і сябрам рэдкалегіі газеты «Беларус». Радная БНР, сябра БІНІМа. У 1998 г. разам з мужам перадала на захаванне ў Нью-Ёркскую публічную бібліятэку ўнікальную калекцыю беларускай эміграцыйнай перыёдыкі, на падставе якой была складзена і выдадзена грунтоўная «Бібліяграфія беларускага і беларусаведнага друку на Захадзе» (першае выданне: 2003—2004 гг, другое — 2006 г.). Адна са старшынь рэдкалегіі аднаго з першых англійска-беларускіх слоўнікаў.
Аўтарка прац па гісторыі Беларусі, старажытнай літаратуры, асвеце. Выдала на англійскай мове ў сваім перакладзе «Беларускага Трышчана» (Нью-Ёрк; Лондан, 1988). Аўтар шэрагу публікацый па беларусазнаўчай тэматыцы. Разам з мужам сабрала велізарную калекцыю беларускіх і беларусазнаўчых выданняў на Захадзе, якая захоўваецца ў Нью-ёрскай публічнай бібліятэцы і на падставе якой быў створаны бібліяграфічны даведнік «Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе», які выйшаў ужо пасля смерці адной з яго складальніц.
Пахавана на Беларусіх могілках у Іст-Брансуіку, штат Нью-Джэрсі[3].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #151805415 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 7 сакавіка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 18 кастрычніка 2015.
- ↑ РАДАЎНІЦА НА ЧУЖЫНЕ
ЛітаратураПравіць
- Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. Мн., 2002.
- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Лявон Юрэвіч.. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — ISBN 978-985-7007-43-1.