Беларускія могілкі (Іст-Брансуік)

Беларускія могілкі — праваслаўныя могілкі ў Іст-Брансуіку  (англ.), штат Нью-Джэрсі, ЗША. Належаць да парафіі Жыровіцкай Божай Маці, царква якой знаходзіцца ў Хайленд-Парку, за 10 кіламетраў ад могілак[1].

Беларускія могілкі ў Іст-Брансуіку
40°25′53″ пн. ш. 74°24′21″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
ШтатНью-Джэрсі
МесцазнаходжаннеІст-Брансуік  (англ.) 
Гісторыя
Дата заснавання1959 
Плошча1,42 га
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзялянка плошчай 3,5 акры была выкуплена пад могілкі ў 1959 годзе[1]. У асяроддзі беларускай эміграцыі існаваў раскол паводле палітычна-грамадскай прыналежнасці, таму ў Саўт-Рыверы хавалі і хаваюць прыхільнікаў БЦР, у Іст-Брансуіку прыхільнікаў Рады БНР[2][3]. На могілках хаваюць не толькі праваслаўных беларусаў з парафіі Жыровіцкай Божай Маці, але і з усіх ЗША і Канады, а таксама беларусаў-каталікоў. Агульная колькасць пахаванняў складае каля сотні, што робіць могілкі ў Іст-Брансуіку найбуйнейшымі беларускімі могілкамі ў ЗША[1].

Пахаваныя на могілках

правіць
 
Магіла Вінцэнта Жук-Грышкевіча і яго жонкі Раісы

Зноскі

Спасылкі

правіць