Язэп Сажыч
Язэп Сажыч (5 верасня 1917, в. Гарадзечна, цяпер Навагрудскі раён — 19 лістапада 2007, Сэнт-Клэр-Шорз, Мічыган, ЗША) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, вайсковец.
Язэп Сымонавіч Сажыч | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
27 лістапада 1982 — 31 жніўня 1997 | ||||
Папярэднік: | Вінцэнт Жук-Грышкевіч | |||
Пераемнік: | Івонка Сурвіла | |||
Партыя: | ||||
Адукацыя: | ||||
Дзейнасць: | урач, палітык, ваенны | |||
Веравызнанне: | праваслаўе | |||
Нараджэнне: | 5 верасня 1917 | |||
Смерць: | 19 лістапада 2007 (90 гадоў) | |||
Пахаванне: | ||||
Бацька: | Сымон Сажыч | |||
Маці: | Вера Дарашэвіч | |||
Жонка: | Барбара Мазура | |||
Дзеці: | Язэп Сажыч, Алена Сажыч |
БіяграфіяПравіць
Вырас у сялянскай сям’і, якая паходзіла з Нягневічаў пад Шчорсамі. Дзед Язэпа Тамаш, адслужыўшы ў войску 25 гадоў, атрымаў дзве дзесяціны зямлі каля Наваградку. Бацька Язэпа, Сымон Сажыч, які меў 4 дзяцей, напачатку ХХ ст. паехаў на заробкі ў ЗША, дзе жыў у Нью-Ёрку, развозіў піва. За заробленыя грошы накіраваў старэйшага сына ў вышэйшую народную вучэльню ў Наваградку. Даведаўшыся, што жонка памерла, вярнуўся на Беларусь, дзе, дакупіўшы зямлі, ажаніўся з маці Язэпа — Верай Дарашэвіч. Памёр у 1919 ад іспанкі.
Пэўны час навучаўся ў беларускай гімназіі, потым скончыў польскую гімназію імя Адама Міцкевіча ў Наваградку[1].
У 1938 мабілізаваны ў польскае войска, дзе быў пасланы навучацца ў школе падхарунжых у Торуні, якую скончыў у званні сяржанта. У час польскай абарончай вайны ад самага яе пачатку, быў камандзірам узводу. У 1939 годзе трапіў у нямецкі палон. Быў пераведзены ў шпіталь у Лодзі, адкуль праз Беласток і Баранавічы вярнуўся ў Наваградак. Працаваў скарбнікам у сельпо, пасля паступіў на ўлікова-эканамічны факультэт Львоўскага універсітэту. З нападам Германіі на Савецкі Саюз быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію, але дэзертыраваў і вярнуўся ў Львоў. Супрацоўнічаў з Арганізацыяй украінскіх нацыяналістаў, працаваў у харчовай краме.
Пазней вярнуўся ў Наваградак, дзе браў удзел у арганізацыі беларускіх вайсковых фармаванняў. Служыў у Беларускай дапаможнай паліцыі. Улетку 1942 прызначаны камендантам падафіцэрскай школы Беларускай народнае самапомачы. У лютым 1943 на загад Франца Кушаля зарганізаваў у Лідзе Беларускі батальён чыгуначнай аховы, удзельнічаў у яго фармаванні ў Маладзечне, Стоўбцах, Баранавічах. Ад ліпеня 1943 таксама выкладаў у афіцэрскай школе ў Мінску. Пасля таго, як напрыканцы 1943 немцы адсунулі ад кіравання беларускіх афіцэраў, стаў афіцэрам прапагандавага батальёну. Напачатку 1944 увайшоў у Беларускую краёвую абарону, кіраваў ротай. У чэрвені 1944 удзельнічаў у ахове Другога Усебеларускага кангрэсу, тады ж уступіў у Беларускую незалежніцкую партыю.
З 1944 года ў Германіі. Быў перавезены на французскую мяжу, у Саарбрукен. Там атрымаў загад пры першай магчымасці з падначаленымі перайсці да французскіх партызанаў і ўсталяваць з імі кантакты ад імя падпольных беларускіх уладаў. Калі пра гэта даведалася СД, быў пераведзены ў Берлін. Удзельнічаў у стварэнні беларускага дэсантнага батальёну Дальвіц, увайшоў у склад 1-га кадравага батальёну БКА. У Баварыі выконваў функцыі каменданта афіцэрскай школы 1-й беларускай дывізіі Вафэн-СС. Напярэдадні заканчэння вайны паспеў яшчэ прайсці курсы ў нямецкай афіцэрскай школе ў Растоку.
Сканчэнне вайны сустрэў у Цюрынгіі, там і ажаніўся з Барбарай Мазурай. Даведаўшыся, што Цюрынгія пераходзіць у савецкую зону акупацыі, перабраўся з сям’ёй у Гесэн. Там у яго нарадзілася дачка Алена. Вывучаў медыцыну ў Марбургскім універсітэце, адначасова працаваў на сухотнай станцыі. Скончыў Марбургскі ўніверсітэт (1950) з дыпломам лекара і выехаў у ЗША. Стаў адным з заснавальнікаў аддзелу Беларуска-амерыканскага задзіночання ў штаце Мічыган. З 1953 года сябра Рады БНР. Заснаваў аддзел Згуртавання беларускіх ветэранаў у Дэтройце, выконваў абавязкі сакратара ў справах ветэранаў пры Радзе БНР. У 1982—1997 гадах — старшыня Рады БНР. У сакавіку 1993 года браў удзел у святкаванні 75-й гадавіны незалежнасці Беларусі ў Мінску.
Памёр 19 лістапада 2007 года ў Сэнт-Клэр-Шорз, Мічыган[1]. Пахаваны на беларускіх могілках ў Іст-Брансвіку (Нью-Джэрсі, ЗША).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 ЯЗЭП САЖЫЧ
ЛітаратураПравіць
- Сьв. памяці // «Беларус» (газэта) № 539, сьнежань 2007.
- Старшыня Рады БНР Язэп Сажыч // «Лідскі летапісец» № 41.
- Язэп Сажыч на БТ на YouTube