Беларускі батальён чыгуначнай аховы

Беларускі батальён чыгуначнай аховы — беларускае калабарацыйнае падраздзяленне аховы чыгункі.

Беларускі батальён чыгуначнай аховы
ням.: Bahnschutz Bataillon
Гады існавання 1942 — 1944
Краіна Сцяг Нацысцкай Германіі Нямеччына
Уваходзіць у Ахова чыгункі
Тып пяхота
Функцыя абарона чыгункі
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Францішак Кушаль

Перадумовы

правіць

У канцы верасня 1942 г. дырэкцыя чыгункі ў Менску звярнулася да Ермачэнкі, як да кіраўніка БСА, для стварэння батальёна, які б абараняў чыгунку. Спачатку на пасаду камандоўца быў пастаўлены Францішак Кушаль.

Пазней былі таксама перамовы Кушаля і Ермачэнкі з двума нямецкімі прадстаўнікамі аховы чыгункі. На перамовах немцы былі даволі ўступлівыя. У выніку перамоваў са Штрымке (адзін з прадстаўнікоў) было ўстаноўлена, што:

  • Батальён будзе размяшчацца наступным чынам: 1 рота ў Менску, 1 рота ў Стоўбцах, 1 рота ў Баранавічах, 1 рота ў Лідзе і 1 рота ў Крулеўшчыне Глыбоцкай акругі.
  • У Менску мелася быць арганізаваная падафіцэрская школа для рыхтавання падафіцэраў чыгуначнай аховы.
  • Павінна было набрацца 800 чалавек.
  • Кожная арганізаваная рота павінная была прайсці 4-тыднёвае перанавучанне, пасля чаго магла ўжывацца да службы на чыгунцы.

Шлях батальёна

правіць

Да вясны 1943 года было набрана ў батальён (разам з тымі, што былі перанавучаны і неслі службу на чыгунках з навабранцамі ў Баранавічах і Менску) каля 1000 чалавек. Усе чыгункі на Беларусі, ад Арла да Берасця і ад Полацка да Калінкавіч, ахоўваліся беларусамі.

Пасля эвакуацыі з Беларусі батальён быў перамешчаны ў Рэйнскую вобласць. Тут людзі батальёна былі ўжытыя як працоўная сіла на тамтэйшых чыгунках. Частка трапіла і ў брыгаду Зіглінга. Ужо ў жніўні 1944 года, даведаўшыся аб лёсе чыгуначнага батальёна, БЦР спрабавала выратаваць адтуль людзей, аднак удалося выцягнуць толькі аднаго Сажыча.

Літаратура

правіць