Пётр Васілевіч Конюх
Пётр Васілевіч Конюх (8 сакавіка 1910, в. Турэц, цяпер Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць — 14 ліпеня 1994) — вядомы беларускі оперны спявак, бас.
Пётр Васілевіч Конюх | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 чэрвеня 1994 (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Пеўчы голас | бас |
Інструменты | вакал |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьДа вайны працаваў у Баранавічах. У 1938 годзе скончыў сельскагаспадарчыя курсы ў Вілейцы.
У 1941 знаходзіўся ў Ржэве на льнаводчых курсах, дзе і заспела яго вайна. Падчас Другой сусветнай вайны ваяваў з нацызмам у другім польскім корпусе генерала Андэрса на поўначы Афрыцы і на поўдні Еўропы. Удзельнічаў у бітве пры Монтэ-Касіна (1944) і быў сур'ёзна паранены ў сцягно, узнагароджаны ордэнамі Італіі, памятным Крыжам «За Монтэ Касіна».
Застаўся ў Італіі, бо ў 1945 годзе атрымаў ваенную стыпендыю на навучанне ў Акадэміі мастацтваў. У 1951 годзе скончыў Рымскую акадэмію мастацтваў з двума дыпломамі: спявак і маэстра. Спяваў у операх усяго свету сольна і ў якасці саліста хору, выконваў класічныя творы і народныя песні на беларускай, італьянскай, польскай, французскай, англійскай, нямецкай, рускай і ўкраінскай мовах.
У 1950 годзе пераехаў у ЗША, выступаў з канцэртамі і пачаў выкладаць вакал, класічную і народную музыку. Працягваў выконваць беларускія песні (на думку сучаснікаў, асабліва добра ў яго выходзіла песня «Палыночак»).
У 1957 годзе перамог на Міжнародным конкурсе вакалістаў у Рыме. Выкладаў спевы ва ўласных школах у Гамбургу і Нью-Ёрку. Дапамагаў ставіць голас беларускаму спеваку Данчыку.
У 1958 годзе Конюх быў запрошаны ў хор данскіх казакоў Сяргея Жарава. На працягу 27 гадоў працы ў гэтым калектыве, спяваў і беларускія песні, некаторыя з якіх былі запісаны на пласцінкі, у тым ліку і «Магутны Божа». У 1975 годзе наведаў Беларусь. Сябраваў з Рыгорам Шырмай, Янкам Брылём, А. Бажко.
Памёр 14 чэрвеня 1994 г. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брасуіку, штат Нью-Джэрсі, ЗША.
У 2009 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» быў зняты дакументальны фільм пра спевака.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).