Магутны Божа
«Магу́тны Бо́жа», аўтарская назва «Малітва» — верш Наталлі Арсенневай, напісаны ў 1943 годзе. У 1947 годзе кампазітар Мікола Равенскі паклаў вершы на музыку і пад назвай «Магутны Божа» яны сталі рэлігійным гімнам беларускага эмігранцкага руху. На пачатку 1990-х гадоў «Магутна Божа» прапаноўвалі зрабіць дзяржаўным гімнам Беларусі[1].
У пратэстах 2020 года
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў схопленых пратэстоўцаў, гімн «Магутны Божа» шматкроць спявалі ў розных месцах — на прыступках Белдзяржфілармоніі[2], у Вялікім тэатры оперы і балета[3], гандлёвых цэнтрах Dana Mall[4], Green City[5], «Галілеа»[6], «Сталіца»[7], на Камароўскім рынку[8] і чыгуначным вакзале[9] ў Мінску і іншых.
14 жніўня 2020 года хор духавенства Гродзенскай епархіі спеў гімн у падтрымку беларускага народа на прыступках Пакроўскага сабора[10]. У адказ расійскія чарнасоценскія арганізацыі ад імя праваслаўнага Брацтва імя Святога раўнаапостальнага князя Уладзіміра (без яго ведама) звярнуліся да патрыярха Кірыла з просьбай зняць з гродзенскай кафедры архіепіскапа Арцемія, бо, на думку аўтараў заявы, сярод духавенства Гродзенскай епархіі распаўсюджваюцца нацыяналістычныя ідэі, заснаваныя на русафобіі, спевы нацыяналістычнага гімна «Магутны Божа», падтрымліваюцца пратэсты ў Беларусі, прапаведуецца ідэалогія «змагарства»[11]. 14 кастрычніка 2020 года новапастаўлены мітрапаліт Веніямін раіў не спяваць у цэрквах «Магутны Божа», бо, на яго думку, гэта гімн свецкага характару і раздзяляе грамадства[12]. Заява мітрапаліта выклікала абурэнне грамадства. 15 кастрычніка 2020 года прэс-сакратар БПЦ Сяргей Лепін патлумачыў, што мітрапаліт не рабіў праграмнай заявы на ўсю краіну і не ішло пра забарону выконваць «Магутны Божа», а тычылася найперш ужывання гімна ў богаслужэбным кантэксце[13].
Варыяцыі тэксту
У тэкста гімна «Магутны Божа» ёсць некалькі варыянтаў. Найбольш прынцыповае адрозненне ў словах перадапошняга радка: «Зрабі свабоднай…» або «Зрабі магутнай…»[14]. Ніжэй падзедзены два асноўныя варыянты тэксту.
Магутны Божа! Ўладар сусьветаў, |
Магутны Божа! Уладар сусветаў, |
Уключэнні ў альбомы
Год | Альбом | Спасылкі |
---|---|---|
2000 | «Я нарадзіўся тут» | [18] |
2006 | «Дыхаць!» | [19] |
2015 | «Наша песня» | [20][21] |
Зноскі
- ↑ «Магутны Божа», «Маладая Беларусь» і «Паланэз» Агінскага (бел.) . «Новы час». Праверана 1 ліпеня 2018.
- ↑ Белдзяржфілармонія падтрымала акцыі пратэсту
- ↑ Отъезд Алексиевич, штраф главреду «Нашай Нiвы», акции в микрорайонах. Что происходило 28 сентября
- ↑ Люди поют «Магутны Божа» на акции солидарности в ТЦ Dana Mall в Минске
- ↑ Люди спели «Магутны Божа» и гимн «Пагоня» в ТЦ Green City в Минске
- ↑ В столичном ТРЦ Галилео люди спели «Магутны Божа» и «Пагоня».
- ↑ Как красиво! Поют «Погоню» в ТЦ Столица. С Днём независимости! | протесты в Беларуси 2020
- ↑ Люди поют «Магутны Божа» и «Пагоню» на Комаровском рынке
- ↑ Люди спели «Магутны Божа» и гимн «Пагоня» на ЖД вокзале в Минске
- ↑ «Магутны Божа» у падтрымку беларускага народа
- ↑ На беларускага архіепіскапа, які выступіў за Праўду, пачаліся нападкі
- ↑ Кіраўнік БПЦ Веніямін рэкамендаваў не выконваць у цэрквах «Магутны Божа»
- ↑ У БПЦ метафарычна патлумачылі, чаму забаранілі «Магутны Божа»
- ↑ Гімн «Магутны Божа»: «зрабі магутнай» ці «зрабі свабоднай» (бел.) . «Krynica.info». Праверана 1 ліпеня 2018.
- ↑ Натальля Арсеньнева: Малітва (бел.) . «Родныя вобразы». Праверана 1 ліпеня 2018.
- ↑ Licentia poetica: слушная граматычная форма слова «Беларусь» у творным склоне — «Беларуссю».
- ↑ "Магутны Божа" (бел.) . «Радыё свабода». Праверана 1 ліпеня 2018.
- ↑ Я Нарадзіўся Тут (Супольны Музычны Праект) – Я Нарадзіўся Тут (Фотаальбом). Сайт «Discogs». Праверана 15 лютага 2021.
- ↑ Various – Дыхаць!. Сайт «Discogs». Праверана 15 лютага 2021.
- ↑ WZ-Orkiestra & Змiцер Вайцюшкевiч* – Наша Песня. Сайт «Discogs». Праверана 15 лютага 2021.
- ↑ Выйшаў новы альбом Вайцюшкевіча «Наша песьня» (аўдыё) (бел.) . Сайт «Тузін Гітоў» (25 чэрвеня 2015). Праверана 15 лютага 2021.
Літаратура
- Беларуская каталіцкая музыка. Касьцельныя песьні. Для зьмешанага хору / Уклад. Уладзімер Неўдах.. — Менск: Беларуская каталіцкая грамада, 1992. — С. 72. — 92 с. — 3 000 экз.