Годныя песні
«Го́дныя пе́сні» — беларускі музычны альбом, выдадзены ў 2020 годзе «Вольным хорам», які з’явіўся ў жніўні таго ж года, як рэакцыя на палітычныя падзеі ў краіне. Усе творы ў альбоме гучаць змешаным хорам a cappella. Калектыў прысвяціў свой альбом забітаму ў час пратэстаў Раману Бандарэнку і ўсім беларусам, якія змагаюцца за сваю свабоду[1].
Годныя песні | |
---|---|
![]() | |
музычны альбом Вольны хор | |
Дата выпуску | 2020 |
Запісаны | 2020 |
Жанр | а капэла |
Працягласць | 38 хв. |
Мова песень | беларуская |
|
|
Музыкі, якія не могуць маўчаць, выкарыстоўваюць спевы і песні як сродак выказвання сваёй пазіцыі. У альбом «Годныя песні» былі адмыслова адабраны творы, якія абуджаюць патрыятычныя пачуцці, нагадваюць беларусам хто яны і адкуль. Некаторыя тэксты з песень альбома былі забаронены ў розныя часы, а аўтары растраляны. У альбоме гучаць творы кампазітараў, як мінулага стагоддзя (Мікола Равенскі, Уладзімір Тэраўскі), так і сучасных (Зміцер Вайцюшкевіч, Вольга Падгайская, Андрэй Мельнікаў)[1].
Спіс кампазіцый
правіць№ | Назва | Словы | Музыка | Працягласць |
---|---|---|---|---|
1. | «Пагоня» | Максім Багдановіч | Мікалай Шчаглоў-Куліковіч | 4:20 |
2. | «Ваяцкі марш (Мы выйдзем шчыльнымі радамі)» | Краўцоў Макар | Уладзімір Тэраўскі | 1:53 |
3. | «Муры» | Яцак Качмарскі, пераклад Андрэя Хадановіча | Луіс Льяк | 3:36 |
4. | «Сцяг» | Сяргей Панізнік | 1:55 | |
5. | «Красуня-вясна» | Уладзімір Някляеў | Зміцер Вайцюшкевіч | 3:37 |
6. | «Не загаснуць зоркі ў небе» | Янка Купала | Мікола Равенскі | 2:19 |
7. | «Дзе мой край» | Уладзімір Караткевіч | Зміцер Вайцюшкевіч | 4:45 |
8. | «Нёман» | Анатоль Астрэйка | Несцер Сакалоўскі | 2:50 |
9. | «На беразе Волі» | Андрэй Хадановіч | Вольга Падгайская | 2:55 |
10. | «Разьвітаньне з радзімай» | Сяржук Сокалаў-Воюш | Міхал Клеафас Агінскі | 4:17 |
11. | «Магутны Божа» | Наталля Арсеньева | Мікола Равенскі | 2:40 |
12. | «Гэта мы» | Андрэй Мельнікаў | Андрэй Мельнікаў | 3:33 |
Зноскі
- ↑ а б «Вольны хор» прэзентаваў унікальны альбом «Годныя песні». 16-11-2020