Паланэз Агінскага
Развітанне з радзімай (польск.: Pożegnanie Ojczyzny, аўтарскае абазначэнне — Паланэз № 13[1]), часта Паланэз Агінскага — паланэз ля мінор, напісаны кампазітарам Міхалам Клеафасам Агінскім у 1794 годзе. Адзін з самых вядомых паланэзаў.
Лічыцца, што Агінскі напісаў паланэз, пакідаючы Рэч Паспалітую пасля задушэння паўстання Касцюшкі, у якім ён браў удзел.
Першапачаткова напісаны для клавіра, існуюць перакладанні для розных інструментаў і аркестроўка. Паланэз запісаны шэрагам вядомых выканаўцаў, у тым ліку Вандай Ландоўской (на клавесіне). Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры» выконвае паланэз Агінскага з тэкстам, напісаным кіраўніком калектыву Вячаславам Шарапавым[2].
«Паланэз Агінскага» даў назву аднайменнаму фільму («Беларусьфільм», 1971), аднайменнай п’есе Мікалая Каляды і фірменнаму цягніку «Паланэз». У маскоўскім метрапалітэне пачатковыя такты Паланэз Агінскага гучаць пры спробе неаплачанага праходу праз турнікеты[3].
У 2000 годзе ў межах музычнага праекта «Я нарадзіўся тут» Вераніка Круглова і Зміцер Вайцюшкевіч выканалі песню «Развітанне з Радзімай», якая, паводле меркавання музычных журналістаў, з’яўляецца самай удалай спробай пакласці тэкст на шэдэўр кампазітара Агінскага[4]. У 2020 годзе песня ўвайшла ў патрыятычны музычны альбом «Годныя песні» Вольнага хора[5].
Зноскі
- ↑ [1]
- ↑ БГА «Песняры» п/у В. Шарапова: информация о песне Архівавана 2 ліпеня 2012.
- ↑ Григорий Вдовин. В московском метро «зайцы» скачут через турникеты под полонез Огинского // Вести, 1.03.2010. (руск.)
- ↑ Я нарадзіўся тут . Тузін Гітоў. Праверана 26 кастрычніка 2016.
- ↑ «Вольны хор» прэзентаваў унікальны альбом «Годныя песні». 16-11-2020
Спасылкі
правіць- ⓘ
- Паланэз Агінскага: Ноты твора на International Music Score Library Project
- Паланэз Агінскага (перакладанне для струннага квартэта, выконвае Квартэт імя Чурлёніса)
- Паланэз Агінскага (перакладанне для домры, гітары і кантрабаса, выконвае трыа «Тройка», Новая Зеландыя)
- Паланэз Агінскага на беларускай мове (праект «Я нарадзіўся тут», Беларусь)