Турэц (Карэліцкі раён)

Карэліцкі раён

Турэ́ц[1] (трансліт.: Turec, руск.: Турец) — аграгарадок у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Турэцкага сельсавета. Насельніцтва 670 чал. (2000). Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад Карэлічаў, за 32 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея; на аўтамабільнай дарозе Карэлічы — Мір.

Аграгарадок
Турэц
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1596
Паштовы індэкс
231441
Аўтамабільны код
4
Турэц на карце Беларусі ±
Турэц (Карэліцкі раён) (Беларусь)
Турэц (Карэліцкі раён)
Турэц (Карэліцкі раён) (Гродзенская вобласць)
Турэц (Карэліцкі раён)

ГісторыяПравіць

Першы ўспамін Турца змяшчаны ў Галіцка-Валынскім летапісе і датуецца 1276 годам, калі галіцка-валынскія князі разам з татарамі пайшлі на Наваградак і Гродна. У XIV ст. мясцовасць знаходзілася ва ўладанні князя Уладзіміра Альгердавіча. Яго сын князь Аляксандр (Алелька) перадаў навакольныя землі Лаўрышаўскаму манастыру.

У XVI ст. Турэц атрымаў статус мястэчка, уваходзіў у склад Наваградскага павета і знаходзіўся ва ўладанні магнатаў Хадкевічаў. Ад гэтага часу тут пасяліліся яўрэі, якія займаліся пераважна дробным гандлем. Паводле звестак на 1717 год яўрэйская абшчына Турца плаціла 340 злотых пагалоўнага падатку. З XVII ст. у мястэчку існаваў невялікі касцёл, пабудаваны гетманам К. Хадкевічам. Побач з касцёлам стаяла грэка-каталіцкая царква. Апроч гэтага, дзейнічала праваслаўная драўляная Юр'еўская царква.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Турэц апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Ярэміцкай воласці Наваградскага павета. Станам на 1799 год у мястэчку было 152 дымы. На 1880—171 двор, 2 праваслаўныя царквы, сінагога, яўрэйская малітоўная школа, 3 млыны, 2 карчмы, 5 крам. Побач — фальварак і маёнтак Ліпніцкіх і Свідзінскіх. У 1888 годзе расійская адміністрацыя пабудавала ў Турцы новую мураваную царкву. У 1890 годзе адкрылася народнае вучылішча. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Турцы было 230 двароў, царква, капліца, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, народная вучылішча, хлебазапасны магазін, пошта, 18 крам, 2 ветраныя млыны, 7 заезных дамоў; рэгулярна (23 красавіка і 1 кастрычніка) адбываўся кірмаш, кожны аўторак — таргі. Станам на 1908 год у мястэчку было 363 двары.

 
Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Турэц апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ярэміцкай гміне Наваградскага павета, з 1926 — цэнтр гміны Стаўбцоўскага павета. У верасні 1921 года ў мястэчку было 218 двароў, сямікласная агульнаадукацыйная школа, клуб, прыватная бібліятэка, пошта, 5 корчмаў. Станам на 1931 — 3 млыны, 25 крам, ашчадна-крэдытная каса.

У 1939 годзе Турэц увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. У гэты час тут было 311 двароў. На 1 студзеня 2000 года ў вёсцы было 292 двары.

НасельніцтваПравіць

ІнфраструктураПравіць

У Турцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка.

Турыстычная інфармацыяПравіць

СлавутасціПравіць

 
Млын
 
Камяніца
 
Могілкі яўрэйскія

Страчаная спадчынаПравіць

  • Сядзіба Хадкевічаў (XVII ст.)
  • Царква Святога апостала Яна Багаслова (1830)

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  3. Уладзімір Бянько. Турэц //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 544.
  4. Уладзімір Бянько. Турэц //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 545.
  5. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Карэліцкага р-на. — Мн.: «Ураджай», 2000.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць