Аляксандр Аляксандравіч Кеда
Аляксандр Аляксандравіч Кеда (нар. 30 лістапада 1956, в. Турэц, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі оперны спявак (бас). Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2003).
Аляксандр Аляксандравіч Кеда | |
---|---|
Аляксандр Кеда ў партыі Дубатоўка. | |
Род дзейнасці | спявак |
Дата нараджэння | 30 лістапада 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Жыццё і творчасць
правіцьСкончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (1980, клас дацэнта С. Асколкава). З 1980 года — саліст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Сярод партый:
- Чужапанак — «Чужое багацце нікому не служыць» Я. Д. Голанда
- Воланд — «Майстар і Маргарыта» Я. Глебава
- Дубатоўк — «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана
- Князь Раман — «Князь Наваградскі» А. Бандарэнкі
- Святар — «Матухна Кураж» С. Картэса
- Здань — «Таямніца старога замка» У. Кандрусевіча
- Чэлаэк — «Сіняя Барада і ягоныя жонкі» В. Капыцько
- Канчак — «Князь Ігар» А. Барадзіна
- Пімен — «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага
- Прыстаў — «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага
- Князь Хаванскі — «Хаваншчына » М. Мусаргскага
- Грэмін — «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага
- Кароль Рэнэ — «Іаланта» П. Чайкоўскага
- Сурын — «Пікавая дама» П. Чайкоўскага
- Сабакін — «Царская нявеста » М. Рымскага-Корсакава
- Барыс Цімафеевіч — «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета » Д. Шастаковіча
- Намеснік — «Горад майстроў» Г. Гладкова
- Мядзведзь — «Церам-церамок» І. Польскага і інш.
- Лепарэла — «Дон Жуан» В. А. Моцарта
- Мазета — «Дон Жуан» В. А. Моцарта
- Папагена — «Чарадзейная флейта» В. А. Моцарта
- Зарастра — «Чарадзейная флейта» В. А. Моцарта
- Дон Бартала — «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні
- Крэспель — «Казкі Гофмана » Ж. Афенбаха
- Цуніга — «Кармэн» Ж. Бізэ
- Феранда — «Трубадур» Дж. Вердзі
- Рамфіс — «Аіда» Дж. Вердзі
- Цар Егіпта — «Аіда» Дж. Вердзі
- Касцельны служка — «Тоска » Дж. Пучыні
- Бенуа — «Багема » Дж. Пучыні
- Альцындор — «Багема » Дж. Пучыні
- Бэта дзі Сінья — «Джані Скікі » Дж. Пучыні
З трупай тэатра гастраляваў у Германіі, Іспаніі, Італіі, Польшчы, Партугаліі, Швейцарыі, Тайландзе.
Званні, узнагароды і прэміі
правіць- Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1980)
- Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2003)
- Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за вялікі асабісты ўклад у адраджэнне старадаўняй беларускай музыкі — выкананне партыі Чужапанка ў оперы Я. Д. Голанда «Чужое багацце нікому не служыць».
Ацэнка творчасці
правіцьПаводле водгукаў крытыкі, валодае прыгожым моцным голасам яркага тэмбру, вялікім сцэнічным абаяннем і тэмпераментам. Схільны да руплівай працы над вобразам, што асабліва выразна праяўляецца ў выяўленні нюансаў характараў. Артыстызм спевака знайшоў найбольшае раскрыццё ў партыях глыбока нацыянальных (Дубатоўк). Валодае разнастайным оперным і камерным рэпертуарам.
Зноскі
Літаратура
правіць- Ракава А. Кеда // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).