Фёдар Іванавіч Фёдараў

савецкі і беларускі фізік-тэарэтык
(Пасля перасылкі з Фёдар Фёдараў)

Фёдар Іванавіч Фёдараў (19 чэрвеня 1911, в. Турэц, Мінская губерня цяпер Карэліцкі раён — 13 кастрычніка 1994, Мінск) — беларускі фізік-тэарэтык, адзін тых, хто распачаў беларускую тэарэтычную фізіку. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі1966 года), Герой Сацыялістычнай Працы (1978).

Фёдар Іванавіч Фёдараў
Дата нараджэння 19 чэрвеня 1911(1911-06-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 кастрычніка 1994(1994-10-13) (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Янка Маўр
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера Фізіка
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт1936); Інстытут фізікі АН Беларусі1953)
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік У. А. Фок
Вядомыя вучні Б. В. Бокуць
А. М. Ганчарэнка
Б. Б. Бойка
І. С. Сацункевіч
Вядомы як Заснавальнік беларускай школы тэарэтычнай фізікі
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы  — 1978
Ордэн Леніна  — 1971 Ордэн Леніна  — 1978 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1949 Ордэн «Знак Пашаны»  — 1953
Дзяржаўная прэмія СССР — 1976

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і Янкі Маўра ў мястэчку Турэц Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Закончыў фізіка-матэматычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ у 1931 годзе, пасля чаго працаваў выкладчыкам педагагічнага тэхнікума ў горадзе Крычаў. У 1933 годзе накіраваўся ў Ленінград у аспірантуру. У 1936 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прымяненне метаду функцыяналаў у пэўных пытаннях тэорыі выпраменвання», якую ён напісаў пад кіраўніцтвам акадэміка АН СССР У. А. Фока. Адразу пасля гэтага становіцца дацэнтам на фізічным факультэце БДУ. У 1938 годзе ініцыяваў утварэнне кафедры тэарэтычнай фізікі на фізічным факультэце БДУ і сам яе ўзначаліў. З 1943 да 1950 года быў дэканам фізічнага факультэта.

У 1954 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Інварыянтныя метады ў оптыцы анізатропных асяроддзяў». У 1955 годзе ўзначаліў лабараторыю тэарэтычнай фізікі Інстытута фізікі АН БССР. Быў рэдактарам фізіка-матэматычнай серыі часопіса «Весці АН БССР», уваходзіў у рэдакцыі ўсесаюзных часопісаў «Журнал прикладной спектроскопии» і «Дифференциальные уравнения».

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы па крышталяоптыцы, тэорыі пругкіх хваль у крышталях, фізіцы элементарных часціц, квантавай тэорыі поля, тэорыі гравітацыі.

Пабудаваў тэорыю аптычных уласцівасцей магнітных і паглынальных крышталёў, развіў каварыянтныя метады прамога тэнзарнага злічэння ў оптыцы і акустыцы крышталёў. Распрацаваў метад праектыўных аператараў у тэорыі элементарных часціц, вектарную параметрызацыю групы Лорэнца. Прапанаваў універсальную фармулёўку нелінейных ураўненняў фундаментальных фізічных палёў, развіў тэтрадны падыход у агульнай тэорыі адноснасці. Прадказаў новую з’яву ў галіне крышталяоптыкі (гл. зрух Фёдарава), зарэгістраваную як адкрыццё (1980).

Узнагароды правіць

  • 2 ордэна Леніна (1971, 1978)
  • Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949),
  • Ордэн «Знак Пашаны» (1953),
  • Медалі

Прэміі правіць

  • Дзяржаўная прэмія БССР 1972 года за манаграфію «Тэорыя пругкіх хваль у крышталях».
  • Дзяржаўная прэмія СССР 1976 года за працы ў вобласці крышталяоптыкі.

Асноўныя працы правіць

  1. Оптика анизотропных сред. Мн.: Из-во АН БССР, 1958; 2-е изд. М.: УРСС, 2004
  2. Теория упругих волн в кристаллах. М.: Наука, 1965.
  3. Theory of Elastic Waves in Crystals. New York, Plenum Press, 1968.
  4. Теория гиротропии. М.: Наука и техника, 1976.
  5. Отражение и преломление света прозрачными кристаллами. Мн.: Наука и техника, 1976 (совм. с В. В. Филипповым).
  6. Группа Лоренца. М.: Наука, 1979; 2-е изд. М.: УРСС, 2003.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць