Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч

Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч (23 лютага 1907, в. Арляняты, Ашмянскі павет, цяпер Смаргонскі раён — 6 лістапада 1980) — беларускі грамадскі дзеяч, літаратуразнавец, крытык, публіцыст. Псеўданімы: Алесь Крыга, Дзівасіл, С. Крушыніч, А. Скіба, Алесь Скіба, Раман Шарупіч ; крыптонімы: Ст. Ст., Др. Ст. Ст.

Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч
Дата нараджэння 23 лютага 1907(1907-02-23)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лістапада 1980(1980-11-06)[1] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, пісьменнік
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Паходзіць са знакамітага ў беларускім руху роду Станкевічаў, пляменнік Яна Станкевіча па матчынай лініі.

 
Станіслаў Станкевіч разам з Мікалаем Шчорсам і Наталляй Арсенневай падчас шпацыру па вуліцы Вільні. Другая палова 1930-х гг.

Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназііі. Скончыў Віленскі ўніверсітэт імя Стэфана Баторыя (1933), абараніў магістарскую дысертацыю «Беларуская стыхія ў творах Элізы Ажэшкі». У 1936 годзе набыў годнасць доктара філасофіі ў галіне польскай і славянскай літаратуры за даследаванне «Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі»[2]. Састаяў у Беларускім студэнцкім саюзе. Адзін з кіраўнікоў Таварыства прыяцеляў беларусаведы, рэдактар часопіса «Студэнцкая думка». Выкладаў у Віленскім універсітэце, у 1937—1938 гадах працаваў у Югаславіі і Балгарыі. У перыяд акупацыі Беларусі быў бургамістрам Барысаўскай акругі, акруговым намеснікам Беларускай цэнтральнай рады ў Баранавічах. З лета 1944 года — у Германіі. У пачатку 1945 года рэдактар газеты «Раніца» (выдавалася ў Берліне), быў першым старшынёй «Антыбальшавіцкага блоку народаў» (1946). Садзейнічаў адкрыццю філіяла Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Мюнхене, выданню часопіса «Запісы», быў яго рэдактарам. Працаваў у беларускай рэдакцыі радыёстанцыі «Свабода», Інстытуце вывучэння СССР (Мюнхен). З 1962 года жыў у ЗША. Старшыня Беларуска-амерыканскага задзіночання (1963—1965). Рэдактар газеты «Беларус» (1963—1980). Аўтар кнігі «Беларуская падсавецкая літаратура першай палавіны 1960-х гг.» (1967).

Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансуіку ў штаце Нью-Джэрсі (ЗША)[3].

Бібліяграфія

правіць
  • Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу. Мн., 1994;
  • Янка Купала // Спадчына. 1998. № 3;
  • Беларускія элемэнты ў польскай рамантычнай паэзіі // Спадчына. 1998. № 5-6; 1999. № 1-2, 4.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць