Апанас Атава (сапраўднае імя Апанас Майсеевіч Канановіч; 8 (21) мая 1903, в. Нявязцы, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць — 28 кастрычніка 1962) — беларускі паэт-маладняковец.

Апанас Атава
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 (21) мая 1903
Месца нараджэння
Дата смерці 28 кастрычніка 1962(1962-10-28) (59 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 8 (21) мая 1903 года ў вёсцы Нявязцы Слуцкага павета. З сялянскай сям’і. Скончыў сярэднюю школу, у 1939 годзе Мінскі настаўніцкі інстытут. Працаваў настаўнікам у школах Слуцкага, Любанскага, Лунінецкага раёнаў. У 1925 годзе быў дэлегатам першага з’езда літаратурнага аб’яднання «Маладняк», а ў яго Слуцкай філіі, якая дзейнічала ў 1925—1927 гг. лічыўся адным з самых актыўных і здольных літаратараў. Уваходзіў у згуртаванне «Літаратурна-мастацкая камуна»[1].

Пісаў толькі ў 1920-я г., што, верагодна, і выратавала яго ад рэпрэсій.

Месца пахавання невядомае (хоць ва ўсіх даведніках ёсць дакладная дата смерці)[1].

Творчасць

правіць

Першы верш быў надрукаваны ў слуцкай акруговай газеце «Вясковы будаўнік» у 1925 г. Вершы публікаваліся таксама ў зборніку «Слуцкія песняры» (Мінск, 1926), літаратурным альманаху «Уздым», часопісе «Росквіт» і інш. выданнях. Пісаў таксама фельетоны, вядомы фрагменты аповесці «Цыганскі пасёлак — камуна» (1930)[1].

Крыніцы

правіць
  1. а б в Атава Апанас – Белліт  (6 ліпеня 2023). Праверана 19 ліпеня 2024.