Аперацыя «Адзінокая зорка»
Аперацыя «Адзінокая зорка» (англ.: Operation Lone Star) — сумесная аперацыя Тэхаскага дэпартамента грамадскай бяспекі і Тэхаскага ваеннага дэпартамента ўздоўж мяжы паміж Тэхасам і Мексікай. Кампанія заклікана супрацьстаяць росту нелегальнай іміграцыі, незаконнаму гандлю наркотыкамі і кантрабандзе людзей[1]. Для яе правядзення задзейнічана прыкладна 10 000 байцоў Нацыянальнай гвардыі[2].
Узмацненне аховы мяжы пачаў яшчэ былы губернатар Рык Перы, які разгарнуў аперацыю «Linebacker»[3]. Яго кампанія была абмежаваная з-за выключных паўнамоцтваў федэральных іміграцыйных агентаў. Асноўнай перашкодай была забарона тэхаскім сілавікам дэпартаваць мігрантаў[4]. З 2020 па 2021 год, пры новым губернатары, зафіксавана павелічэнне колькасці нелегалаў на 278%, што звязвалася з іміграцыйнай палітыкай адміністрацыі Джо Байдэна[5]. Кіраўніцтва штата прышло да высновы, што трэба пашырыць паўнамоцтвы сваіх сілавых структур, у прыватнасці даць магчымасць арыштоўваць мігрантаў за незаконнае перасячэнне граніцы і кантрабанду людзей[4].
6 сакавіка 2021 года была афіцыйна пачата аперацыя «Адзінкавая зорка»[1]. 16 чэрвеня губернатар Грэг Эбат абвясціў аб пачатку будавання памежнай сцяны[6]. У лістападзе 2022 года да аховы граніцы прыцягнуты БТРы[7]. 8 мая 2023 года для больш эфектыўнай барацьбы з нелегаламі ўтвораны тэхаскія пагранічныя сілы, якія дзейнічалі паралельна з федэральнымі пагранічнікамі[8][9]. 18 снежня губернатар падпісаў указ аб прызнанні незаконнай міграцыі дзяржаўным злачынствам[10].
Па даных офіса губернатара штата, на 2024 год у рамках аперацыі затрымана 496 700 мігрантаў[11][11][12][13]. Акрамя таго, тэхаскія ўлады пачалі вывазіць замежнікаў у іншыя рэгіёны краіны: з красавіка 2022 года ў Вашынгтон было накіравана звыш 12,5 тыс мігрантаў, у Нью-Ёрк – больш за 37,5 тыс, у Чыкага – 31,2 тыс. Таксама 16 тысяч перавезлі ў Дэнвер, 3,4 тыс – у Філадэльфію, 1,5 тыс – у Лос-Анджэлес[14]. Дзеянні адміністрацыі Эбата выклікалі крытыку з боку федэральнага ўрада, дзяржаўных чыноўнікаў і праваабаронцаў з-за дрэннага абыходжання тэхаскіх сілавікоў з бежанцамі[15].
У студзені 2024 года ініцыятывы штата выклікалі канфлікт з федэральным урадам[16].
Крыніцы
правіць- ↑ а б Aguilar, Julián (9 March 2021). "As migrant apprehensions rise, Abbott slams Biden immigration policies in border appearance". The Texas Tribune. Архівавана з арыгінала July 30, 2023. Праверана 30 July 2023.
- ↑ "Another National Guard soldier working Operation Lone Star dies by suspected suicide". Texas Tribune. October 4, 2022. Архівавана з арыгінала July 30, 2023. Праверана July 30, 2023.
- ↑ Kriel, Lomi (April 18, 2022). "Texas has spent billions of dollars on border security. But what taxpayers got in return is a mystery". The Texas Tribune. Архівавана з арыгінала April 27, 2022. Праверана April 30, 2023.
- ↑ а б "2 Years and $4B Later, What We Know About Operation Lone Star". Governing. January 26, 2023. Архівавана з арыгінала January 9, 2024. Праверана January 9, 2024.
- ↑ "What is Operation Lone Star? Gov. Greg Abbott's controversial border mission, explained". Texas Tribune. March 30, 2022. Архівавана з арыгінала January 9, 2024. Праверана January 9, 2024.
- ↑ Abbott, Greg. Governor Abbott Announces Border Wall Construction Strategy . Office of the Texas Governor (16 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы May 3, 2023. Праверана May 3, 2023.
- ↑ Winkie, Davis (November 18, 2022). "Texas Guard to send tank-like military vehicles to the border". Army Times. Архівавана з арыгінала January 27, 2024. Праверана May 3, 2023.
- ↑ Cook, Ellie (May 9, 2023). "How Greg Abbott's 'Elite' Texas Tactical Border Force Will Stop Migrants". Newsweek. Архівавана з арыгінала January 27, 2024. Праверана May 15, 2023.
- ↑ Abbott, Greg. Governor Abbott Deploys New Texas Tactical Border Force . Office of the Texas Governor (8 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы May 15, 2023. Праверана May 15, 2023.
- ↑ "Gov. Greg Abbott signs bill making illegal immigration a state crime". Texas Tribune. December 18, 2023. Архівавана з арыгінала January 13, 2024. Праверана January 13, 2024.
- ↑ а б "Operation Lone Star Holds The Line To Defend Southern Border". texas.gov. January 26, 2024. Архівавана з арыгінала January 26, 2024. Праверана January 26, 2024.
- ↑ Cuellar, Carolina (December 3, 2021). "Operation Lone Star continues indefinitely while the Texas Military Department expands border wall". KERA News. Архівавана з арыгінала January 9, 2022. Праверана January 9, 2022.
- ↑ Winkie, Davis (January 4, 2022). "Another Operation Lone Star soldier dies amid morale crisis". Army Times. Архівавана з арыгінала January 27, 2024. Праверана January 9, 2022.
- ↑ Улады Тэхаса вывезлі ў іншыя штаты ЗША больш за 102 тыс незаконных мігрантаў
- ↑ Montoya-Galvez, Camilo (18 July 2023). "Texas trooper alleges inhumane treatment of migrants by state officials along southern border". CBS News. Архівавана з арыгінала July 30, 2023. Праверана 30 July 2023.
- ↑ "Biden administration warns it will take action if Texas does not stop blocking federal agents from U.S. border area". CBS News. January 15, 2024. Архівавана з арыгінала January 26, 2024. Праверана January 26, 2024.