Аперацыя «Сталёвы заслон» (англ.: Operation Steel Curtain) — ваенная аперацыя, праведзеная войскамі міжнароднай кааліцыі ў пачатку лістапада 2005 на паўночным захадзе Ірака на мяжы з Сірыяй, каб прыпыніць пранікненне праз ірака-сірыйскую мяжу замежных добраахвотнікаў, якія далучаліся да сіл антыамерыканскіх фарміраванняў. У дадзенай аперацыі ўпершыню прымала актыўны ўдзел новая іракская армія, створаная пасля замежнага ўварвання ў 2003 годзе. Аперацыя праводзілася ў рамках масіраванай ваеннай акцыі — аперацыі «Паляўнічы» (англ.: Operation Hunter).
Аперацыя «Сталёвы заслон» |
---|
Асноўны канфлікт: Іракская вайна |
Марскія пяхотнікі ЗША на сваіх пазіцыяй, Аль-Карабіла, 11 лістапада 2005. |
Дата |
5—20 лістапада 2005 |
---|
Месца |
паўночны захад Ірака |
---|
Вынік |
перамога ЗША і перахоп замежнага канала дапамогі паўстанцаў |
---|
Праціўнікі |
---|
|
Камандуючыя |
---|
|
Сілы бакоў |
---|
3500 чалавек
|
3000 чалавек
|
|
Страты |
---|
10 забітых і 40 параненых амерыканцаў, невядомая колькасць іракскіх вайскоўцаў забіты[1][2][3][4] |
139 забітых і 256 палонных[2][3][4] |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Баявыя дзеянні пачаліся 5 лістапада, калі байцы Корпуса марской пяхоты ЗША арганізавалі штурм Хусаібе, які ўтрымлівалі паўстанцы. Горад быў ачышчаны ад іх у наступныя 4 дні. Затым, 10 лістапада, пачалася атака на Аль-Карабіла на прадмет пошуку паўстанцаў, якія ўцяклі з Хусаібе. Пасля чатырохдзённых баёў, калі Аль-Карабіла быў цалкам вызвалены, наступіла наступная фаза аперацыі — у Абейдзі, горадзе, які стаў перавалачнай базай для сотняў паўстанцаў з Сірыі. Тут у маі 2005 года ужо праходзіла аперацыя «Матадор» (англ.: Operation Matador). За мінулыя месяцы партызаны вярнулі сабе кантроль над горадам і выдатна ўмацавалі яго ў чаканні нападаў кааліцыйных сіл. Пасля сямідзённай аблогі і пяці авіяўдараў ВПС ЗША, войскі кааліцыі ўступілі і замацаваліся ў горадзе, чым аперацыя і завяршылася.
Амерыканскія афіцыйныя асобы паведамілі, што падчас аперацыі было забіта 139 баевікоў і яшчэ 256 было ўзята ў палон. Па іх словах, аперацыю «Сталёвы заслон» можна лічыць паспяховай. Прынамсі, загінула 10 марскіх пехацінцаў і невядомая колькасць іракскіх салдат. У Хусаібе на пастаяннай аснове размешчаны амерыканскія марскія пяхотнікі і падраздзяленне іракскіх урадавых узброеных сіл. Камандаванне арміі ЗША не мала намеру губляць кантроль над горадам, які да гэтай аперацыі быў буйным перавалачным пунктам для замежных баевікоў.
Зноскі