Томі Фрэнкс
Томі Фрэнкс (англ.: Tommy Franks, да ўсынаўлення Бэнтлі; нар. 17 чэрвеня 1945, Вайнвуд, Гарвін, Аклахома) — амерыканскі ваенны дзеяч, генерал. У розны час кіраваў аператыўным упраўленнем Аб’яднанага камандавання амерыканскіх сіл у Паўднёвай Карэі, 2-й пяхотнай дывізіяй, 3-й арміяй ЗША, Цэнтральным камандаваннем УС. Узначальваў ваенныя аперацыі ў Іраку і Афганістане.
Томі Фрэнкс | |
---|---|
англ.: Tommy Ray Franks | |
![]() | |
Дата нараджэння | 17 чэрвеня 1945[1] (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | ЗША |
Род войскаў | Армія ЗША |
Званне | генерал[d] і генерал |
Бітвы/войны | Вайна ў В’етнаме, Вайна ў Персідскім заліве, Вайна ў Афганістане (2001—2014), Уварванне ў Ірак (2003) |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 17 чэрвеня 1945 года ў мястэчку Вайнвуд у акрузе Гарвін, штат Аклахома. Быў усыноўлены сям’ёй Рэя і Ларэн Паркер Фрэнкс. Скончыў Вышэйшую школу Роберта Лі ў Мідландзе на год раней за будучую першую лэдзі Лору Буш. Пасля двух гадоў вучобы ва Універсітэце Тэхаса ў Осціне пакінуў яго і ў 1965 годзе пайшоў у армію. Пазней, ужо будучы вайскоўцам, скончыў Тэхаскі ўніверсітэт у Арлінгтоне з атрыманнем бакалаўра па кіраванні бізнесам. У Шыпенсбургскім універсітэце Пенсільваніі атрымаў майстра навук па дзяржаўным кіраванні. Скончыў Ваенны каледж арміі ЗША.
Паступіўшы радавым ва Узброеныя сілы, скончыў школу базавай ваеннай падрыхтоўкі ў Форт Леанард Вуд у Місуры і курсы аналітыкаў-крыптолагаў у Форт Дывенс, Масачусэтс. Пасля прыняты ў школу падрыхтоўкі кандыдатаў у афіцэры ў Форт Сіл, у Аклахоме, пасля завяршэння якіх у 1967 годзе атрымаў званне другога лейтэнанта. Праходзіў службу ў артылерыйскіх часцях, у прыватнасці ў Рэспубліцы В’етнам.
У 1968 вярнуўся ў Штаты, атрымаў прызначэнне камандзірам гарматнай батарэі ў трэніровачным цэнтры артылерыі, адсюль пасля навучання пераведзены ў 2-і бронекавалерыйскі полк у Заходнюю Германію, дзе камандаваў 1-й гаўбічнай батарэяй. У 1976 г. скончыў Аб’яднаны каледж Узброеных сіл ЗША, прызначаны на штабную пасаду ў Пентагон.
У 1981 годзе Фрэнкс накіраваны ў Заходнюю Германію, дзе ўзначаліў 2-і дывізіён 78-га палка палявой артылерыі, якім камандаваў тры гады. У 1984 г. паступіў у ваенны каледж арміі ЗША, адкуль атрымаў прызначэнне памочнікам намесніка камандзіра III-га корпуса, а ў далейшым прызначаны начальнікам артылерыі 1-й кавалерыйскай дывізіі.
Прымаў удзел у баявых дзеяннях падчас вайны ў Персідскім заліве ў аперацыях «Шчыт пустыні» і «Бура ў пустыні». З 1991 па 1992 гг. — намеснік каменданта школы палявой артылерыі ў Форт Сіл. Затым на штабных і камандных пасадах у розных фармаваннях.
У 1994 годзе стаў начальнікам аператыўнага ўпраўлення Аб’яднанага камандавання Узброеных сіл ЗША ў Паўднёвай Карэі. У 1995—1997 гг. — камандзір 2-й пяхотнай дывізіі, у маі 1997 г. — камандуючы 3-й арміі ў Атланце, на чале якой знаходзіўся да чэрвеня 2000 года, пакуль не быў абраны на пасаду камандуючага Цэнтральнага камандавання Узброеных Сіл ЗША. Як камандуючы гэтага кангламерату сіл асабіста ўзначальваў уварванне амерыканскіх войск у Афганістан у кантэксце аперацыі «Непакорная свабода» і ў Ірак вясной 2003 года з мэтай звяржэння рэжыму Садама Хусейна.
22 мая 2003 года падаў у адстаўку. 7 ліпеня афіцыйна пакінуў ваенную службу.
Зноскі
- ↑ Tommy Franks // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
правіцьТомі Фрэнкс на Вікісховішчы |
- Gen. Tom Franks: A silent partner in Operation Enduring Freedom Архівавана 14 ліпеня 2017.
- General Tommy Franks
- Томми Фрэнкс/ Tommy Frenks
- Franks, Tommy R. (2004). American Soldier. Harper Colins. ISBN 9780061739217.