Апукова
Апукова[1] — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Обаль, за 34 км у напрамку на паўночны захад ад горада Гарадок, каля вёсак Халамер’е і Мішуціна.
Апукова | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 159,6 м |
Даўжыня | 1 км |
Шырыня | 0,35 км |
Плошча | 0,28 км² |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 4,25 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,28 км². Даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Плошча вадазбору 4,25 км². Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 25 м, на ўсходзе да 10 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, паўднёва-ўсходнія забалочаныя. Дно возера пясчана-глеістае. У паўднёвай частцы возера 2 плёсы. На возеры востраў плошчай 0,7 га.
Зноскі
- ↑ ЭПБ 1983.
- ↑ Общая характеристика озёр Витебской области //Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 110—111. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 14. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)