Адкрыць галоўнае меню

Ара-Хангайскі аймак (таксама Архангай; манг.: Архангай аймаг; Архангай у перыкладзе — Паўночны Хангай) — аймак у Манголii.

Ара-Хангайскі аймак
манг.: Архангай аймаг
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна Сцяг Манголіі Манголія
Уваходзіць у
Уключае 19 самонаў
Адміністрацыйны цэнтр Цэцэрлэг
Дата ўтварэння 1931
Афіцыйная мова мангольская
Насельніцтва (2010) 84 078
Шчыльнасць 1,52 чал./км²
Нацыянальны склад халха-манголы
Канфесійны склад будысты
Плошча 55 314 км²
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 3 529 м
Ара-Хангайскі аймак на карце
Часавы пояс UTC+8
Код ISO 3166-2 MN-073
Тэлефонны код 0133
Код аўтам. нумароў АР_
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Ара-Хангайскі аймак на Вікісховішчы

Агульныя звесткiПравіць

Архангай быў заснаваны ў 1931 годзе. Яго плошча складае 55 314 км². Колькасць насельніцтва — 84 078 чалавек (на канец 2010 года, ацэнка). Шчыльнасць насельніцтва — 1,52 чал./км². У адміністрацыйным дачыненні дзеліцца на 19 самонаў. адміністрацыйны цэнтр — горад Цэцэрлэг, пабудаваны на месцы будысцкага манастыра, заснаванага ў 1586 годзе. Асновай эканомікі аймака з’яўляецца жывёлагадоўля, у аймаке Архангай налічваецца за 2,1 млн галоў буйной рагатай жывёлы.

ГеаграфiяПравіць

Архангай размешчаны ў цэнтральнай частцы Манголіі. На поўначы ад яго знаходзіцца Хубсугульскі аймак, на ўсходзе — Булганскi, на поўдні — Увэр-Хангайскi і Баян-Хангорскi, на захадзе — Дзабханскi. Аймак ляжыць на паўночных схілах нагор’я Хангай. Тут бяруць пачатак рэкі Чулутын-Гол, Суман, Хануйн-Гол, Хунуй-Гол і Таміру-Гол (усе уваходзяць у басейн Селенгі). На ўсходзе Архангая цячэ Архон, тут жа ляжыць возера Угій-Нур. На захадзе аймакаў — папулярны аб’ект турызму возера Тэрхійн-Цаган-Нур.

Сярод горных вяршыняў найбуйнейшымі з’яўляюцца Ангархай-Уўл (3540 м), Дулан-Хайрхан-Уўл (3266 м), Суварга-Хайрхан-Уўл (3179 м), Унтаа-Уўл, Ямат-Уўл, Наёнхангай-Уўл, Хан-Ундэр-Уўл, вулкан Хорга-Уўл. У раёне вулкана Хорга-Уўл знаходзіцца нацыянальны парк Хорга-Тэрхійн-Цаган-Нур.

Клімат у Ара-Хангайскім аймаке рэзка кантынентальны. У студзене тэмпература тут дасягае -30°C/-38°C, летам ад +25°C да +36°C.

У геалагічным плане тэрыторыя аймака была добра вывучана, але разведачныя работы ідуць і сёння. Тут прысутнічаюць запасы вугалю, акрамя таго, рэчышча ракі Таміру-Гол багата жалезнай рудой, а ў рэчышчы ракі Суман сустракаюцца вулканічныя пароды з уключэннямі з каштоўных камянёў. У самоне Эрдэнэмандал археолагамі выяўлены буйныя паселішчы гунаў.

ЭканомiкаПравіць

Тут врошчваюць хлебную траву, бульбу і іншыя віды гародніны. Мясцовыя фермеры штогод збіраюць больш за 20 000 тон збожжа. У аймаке знаходзіцца радовішча карбункула з групы гранатаў. Таксама тут ёсць запасы тапаза, крышталя, лушчака і месяцовага каменя. Тут да 1990 года працаваў завод па апрацоўцы каляровых камянёў.

ТранспартПравіць

У адміністрацыйным цэнтры аймака ёсць уласны аэрадром, які мае грунтавую паласу даўжынёй 1800 метраў, аднак рэгулярных авіязносін з іншымі гарадамі няма.

СлавутасціПравіць

  • Руіны горада Арду-Балык на паўночны захад ад манастыра Эрдэн-Зуў.
  • У 35 км ад манастыра Эрдэн-Зуў размешчана стэла цюркскага прынца Куль-Тэгіна, датавана 731 г. н. э.
  • Даліна вулканаў — возера Тэрхійн-Цаган-Нур утворана ракой Суман-Гол (Суман) і дамбай вулканічнага паходжання.
  • Наскальныя малюнкі на рацэ Чулут, якія датуюцца 3000 гадам да нашай эры[1].

Адміністрацыйнае дзяленнеПравіць

Самоны Ара-Хангайскага аймака
Самон Мангольская назва Насельнiцтва
(2005)[2]
Насельнiцтва
(2008)
Насельнiцтва
(2009)[2]
Насельнiцтва
адміністрацыйнага
цэнтра
1 Батцэнгэл Батцэнгэл 3 818 3 855 3 846 1 096
2 Булган Булган 2 285 2 361 2 434 961
3 Чулут Чулуут 3 943 3 749 3 744 935
4 Эрдэнэбулган* Эрдэнэбулган 17 790 18 022 17 770 17 770
5 Эрдэнэмандал Эрдэнэмандал 6 099 5 843 5 933 1 091
6 Іхтамір Ихтамир 5 714 5 154 5 247 1 050
7 Жаргалант Жаргалант 4 089 4 114 4 111 1 035
8 Хайрхан Хайрхан 3 756 3 558 3 656 739
9 Хангай Хангай 3 054 2 805 2 926 795
10 Хашат Хашаат 3 594 3 305 3 344 802
11 Хатонт/Хотант Хотонт 4 763 4 809 4 440 774
12 Угійнур Өгийнуур 3 015 3 041 3 086 622
13 Улзійт Өлзийт 3 154 3 037 3 102 829
14 Ундэр-Улан Өндөр-Улаан 5 873 5 729 5 798 1 097
15 Тарыат Тариат 5 082 5 022 5 086 644
16 Тувшрулэх Түвшрүүлэх 3 489 3 410 3 438 1 869
17 Цахір Цахир 2 058 2 126 2 143 438
18 Цэнхэр Цэнхэр 5 480 5 387 5 414 997
19 Цэцэрлэг* Цэцэрлэг 2 058 3 955 3 813 848

* — горад Цэцэрлэг (адміністрацыйны цэнтр Архангая) разам з сельскімі наваколлем ўтварае самані Эрдэнэбулган.

Зноскі

СпасылкiПравіць