Баян-Хангорскі аймак

Баян-Хангорскі аймак, таксама Баянхангор (манг.: Баянхонгор аймаг) — аймак у Манголіі.

Баян-Хангорскі аймак
Баянхонгор аймаг
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Манголія
Уваходзіць у
Уключае 20 самонаў
Адміністрацыйны цэнтр Баянхангор
Дата ўтварэння 1941
Афіцыйныя мовы мангольская
Насельніцтва (2010) 75 690 
Шчыльнасць 0,65 чал./км²
Нацыянальны склад манголы
Плошча 115 978 км²
Баян-Хангорскі аймак на карце
Часавы пояс UTC+8
Код ISO 3166-2 MN-069
Тэлефонны код 0144
Код аўтам. нумароў БХ_
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульныя звесткі правіць

Аймак Баянхангор займае плошчу ў 115 978 км². Колькасць насельніцтва — 75 690 чалавек (на канец 2010 год). Шчыльнасць насельніцтва — адна з самых нізкіх у Манголіі і складае 0,65 чал./км². Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Баянхангор. Аймак Баянхангор быў утвораны ў 1941 годзе. Уключае ў сябе 20 самонаў.

Геаграфія правіць

Аймак Баянхангор размешчаны ў цэнтральнай і паўднёва-заходняй частках Манголіі. На поўдні праходзіць дзяржаўная мяжа паміж Манголіяй і Кітаем. На захадзе ён мяжуе з Гобі-Алтайскім, на паўночным захадзе ад яго знаходзіцца Дзабханскі, на поўначы — Ара-Хангайскі, на ўсходзе Увэр-Хангайскі, на паўднёвым усходзе — Паўднёва-Габійскі аймакі.

На поўначы аймака ляжаць пакрытыя лесам Хангайскія горы. З поўдня да іх прымыкае раўніна з мноствам салёных азёр (Даліна Азёраў), якая ў сваю чаргу на поўдні мяжуе з Гобі-Алтайскім хрыбтом. Яшчэ паўднёвей, за хрыбтом і аж да мяжы з Кітаем, распасціраецца пустыня Гобі. Найбуйнейшыя з салёных азёр аймака — Бон-Цаган-Нур і Арог-Нур, размешчаныя на вышыні адпаведна 1311 м і 1216 м над узроўнем мора (апошняе часцяком перасыхае). У аймаке маюцца гарачыя гаючыя крыніцы, тэмпература вады ў якіх дасягае 50 °C, якія знаходзяцца ў гарах, на паўночны ўсход ад цэнтра аймака, горада Баянхангор.

Клімат правіць

Клімат рэзка кантынентальны, сярэдняя тэмпература студзеня −20 градусаў, ліпеня +18 градусаў. Штогадовая норма ападкаў 216 мм.

Гаспадарка правіць

У Баянхангор добра развіта жывёлагадоўля, вырошчваюць агародніна і садавіна.

У 2013 годзе міністэрства горнаруднай прамысловасці заявіла, што з такімі запасамі сланцавых радовішчаў, якія ёсць у шэрагу аймакаў, у тым ліку Баянхангор, Манголія можа быць на сотні гадоў забяспечана нафтай і газам[1]. Усяго плануецца здабываць 6700 тон нафты кожныя суткі. На тэрыторыі аймака здабываюць золата, каменны вугаль, торф, вальфрам, крышталь, мармур, берылій і іншыя карысныя выкапні.

Славутасці правіць

На тэрыторыі самона Баян-Ова размешчана палеалітычная пячорная стаянка Цаган-Агуй. Гэты рэгіён быў заселены ў старажытныя часы. Даўжыня пячоры — 41,4 м, плошча 182,4 м кв., аб’ём 826 м куб. Сярод мясцовага насельніцтва распаўсюджаная легенда, што ў 1930-я гады ХХ стагоддзя там хаваўся ад рэпрэсій адзін з мясцовых манахаў. Усяго ў пячоры было знойдзена 9000 знаходак, сярод іх кітайская манета 1078—1089 гадоў, фрагмент бяросты з старамангольскім надпісам, пасавая бронзавая падвеска. Па сведчаннях мангольскіх навукоўцаў на сценах пячоры ёсць наскальныя малюнкі, якія датуюцца ад неаліту да эпохі бронзы, аднак знайсці гэтыя малюнкі не ўдаецца. У самоне Галут мангольскія археолагі знайшлі пахаванне, якое адносіцца да перыяду імперыі Кок-цюрак, якія ў 7-8 стагоддзі аднавілі сваю дзяржаву на тэрыторыі Манголіі. У прыватнасці былі знойдзены каменныя пліты, на адной з якіх высечаныя тры радкі напісаныя старацюркскім алфавітам. Камяні ўстаноўлены па кірунку на ўсход сонца займаюць адлегласць 800 метраў. Устаноўлена, што гэта пахаванне з’яўляецца помнікам знакамітаму арыстакрату кок-цюркскага перыяду.

Адміністрацыйны падзел правіць

Самоны Баян-Хангорскага аймака[2]
Самон Мангольская
назва
Насельніцтва,
чал. (2000)[3]
Насельніцтва,
чал. (2006)
Насельніцтва цэнтра
самона,
чел. (2006)
Площча,
км²
шчыльнасць насельніцтва,
чал./км²
1 Бацаган Баацагаан 4 526 3 568 422 7 447 0,48
2 Баян-Ундэр Баян-Өндөр 2 692 2 559 548 16 891 0,15
Баян-Ова Баян-Овоо 3 043 2 912 731 3 244 0,90
4 Баянбулаг Баянбулаг 2 252 2 143 463 3 170 0,68
5 Баянгоў Баянговь 2 903 2 703 628 4 662 0,58
6 Баянхангор* Баянхонгор 20 501 26 588 26 588 64 415,44
7 Баянліг Баянлиг 3 842 3 316 805 11 918 0,28
8 Баянцаган Баянцагаан 3 946 3 599 634 5 395 0,67
9 Богд Богд 3 226 2 900 613 3 983 0,73
10 Бумбегэр Бөмбөгөр 2 755 2 584 656 3 044 0,85
11 Буцаган Бууцагаан 4 258 3 452 901 5 840 0,59
12 Эрдэнэцогт Эрдэнэцогт 5 158 4 235 933 4 100 1,03
13 Галут Галуут 5 275 4 012 644 5 047 0,79
14 Гурванбулаг Гурванбулаг 2 915 2 594 350 4 442 0,58
15 Жаргалант Жаргалант 4 374 3 173 697 4 175 0,76
16 Жынст Жинст 2 352 2 023 376 5 313 0,38
17 Хурэмарал Хүрээмарал 2 466 2 064 325 4 328 0,48
18 Улзыйт Өлзийт 3 721 3 353 661 3 853 0,87
19 Шынэжынст Шинэжинст 2 469 2 187 319 16 501 0,13
20 Заг Заг 2 440 2 264 592 2 561 0,88

*  — сталіца аймака Баянхангор

Зноскі

Спасылкі правіць