Ардатаўскі раён (Мардовія)

муніцыпальны раён у Мардовіі, Расія

Арда́таўскі раён (руск.: Ардатовский район, эрз.: Орданьбуе, макш.: Ардатовань аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Мардовіі ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Ардатаў.

Ардатаўскі раён
эрз.: Орданьбуе
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1928
Насельніцтва
  • 24 545 чал. (2021)[2]
Плошча
  • 1 192,61 км²[1]
Ардатаўскі раён на карце
Часавы пояс MSD і UTC+03:00
Тэлефонны код 83431
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

правіць

Ардатаўскі раён мяжуе з Ацяшаўскім, Ічалкаўскім і Бальшаігнатаўскім раёнамі, а таксама з Чувашыяй, Ніжэгародскай і Ульянаўскай абласцямі. Плошча раёна складае 1192,61 км².

Гісторыя

правіць

Ардатаўскі раён быў утвораны 16 ліпеня 1928 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Горкаўскай вобласці. У 1934 годзе ўвайшоў у склад новаўтворанай Мардоўскай АССР.

Дэмаграфія

правіць

У гарадскіх умовах, як горад Ардатаў і рабочы пасёлак Тургенева, пражываюць 52,75 % насельніцтва раёна. Эрзя складаюць 57,85 % агульнага насельніцтва раёна, другой нацыянальнай групай ёсць рускія, якія складаюць 41,34 %.

Эканоміка

правіць

Раён, пераважна, аграрны, і таму не валодае развітой прамысловасцю. На тэрыторыі раёна ў рабочым пасёлку Тургенева размешчанай найстарэйшае святлотэхнічнае прадпрыемства Мардовіі — Ардатаўскі святлотэхнічны завод.

Зноскі

Спасылкі

правіць