Аржоўка
рака ў Беларусі
Аржо́ўка — рака ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці і Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Мядзелка (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 14 км[1]. Пачынаецца за 0,6 км на паўночны захад ад вёскі Вохабні Мядзельскага раёна, вусце за 1,2 км вышэй вёскі Манькавічы Пастаўскага раёна. Рэчышча ад вытоку (1,6 км) каналізаванае.
Аржоўка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 14 км |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 54°58′24,94″ пн. ш. 27°01′01,42″ у. д.HGЯO |
Вусце | Мядзелка |
• Каардынаты | 55°01′41,50″ пн. ш. 26°53′38,74″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Мядзелка → Бірвета → Дзісна → Дзвіна → Рыжскі заліў |
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Пастаўскі раён |
— выток, — вусце |
Зноскі
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.