Аркадзь Іосіфавіч Берын
Аркадзь Іосіфавіч Берын (нар. 1946, Беларусь) — музыкант, педагог мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор аркестра International Symphony Orchestra of Germany (з 2003 г.) і Маскоўскага сімфанічнага аркестра (ў 2009).
Аркадзь Іосіфавіч Берын | |
---|---|
Дата нараджэння | 1946[1] |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор, музычны педагог, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры |
Узнагароды | |
arkady-beryn.de |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1946 годзе ў Беларусі. Мае дзве вышэйшыя адукацыі, аспірантуру, стажыроўку ў Маскоўскай і Ленінградскай кансерваторыях, у вядомых сімфанічных аркестрах краіны.
З 1968 А. Берын выкладчык, пазней дацэнт, загадчык кафедры дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Кіраваны ім духавы аркестр Беларускай акадэміі музыкі стаў у 1998 годзе ўладальнікам Гран-Пры на міжнародным конкурсе ў Люксембургу, які праводзіўся ЮНЕСКА. З канца 90-х гадоў А. Берын выступае як гастралюючы дырыжор з рознымі еўрапейскімі сімфанічнымі аркестрамі ў Італіі, Германіі, Нідэрландах, Англіі, Венгрыі, Польшчы, Бельгіі, Францыі, Турцыі, Аўстрыі, Люксембургу, Ліхтэнштэйне, Расіі і сусветна вядомымі салістамі: Ю. Башметам, М. Майскім , Г. Фейдманам , Х. Карэрасам, Д. Грыгаранам, Д. Мюлерам-Шотам , М. Пятровым , А. Гіндзіным , Элам Дзі Меолай і многімі іншымі. З 1997 года дае майстаркласы ў Італіі, Германіі, Люксембургу, Іспаніі. Запісы кампакт-дыскаў ажыццяўляюць фірма Olympia Лондан, Італія, Ліхтэнштэйн.
З 2001 года пражывае і працуе ў Германіі, узначальвае фестывальны Аркестр «International Symphony Orchestra of Germany», выступае ў розных канцэртных залах Германіі і Еўропы.
Аркадзь Берын з’яўляецца арганізатарам фестывалю рускай сімфанічнай і камернай музыкі, мастацкім кіраўніком дабрачыннай акцыі «Княскі баль», ініцыятарам праекта «Дзіцячая філармонія Еўропы».
Узнагароды
правіцьУ 1994 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь[3]
За ўклад у развіццё рускай культуры за мяжой у 2005 годзе ўзнагароджаны ордэнам імя М. В. Ламаносава
У 2020 годзе быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны[4].
Зноскі
- ↑ http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar9186665&strq=l_siz=20
- ↑ https://bolshoibelarus.by/rus/priglashennye-solisty/2224-arkadij-berin.html
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 11 февраля 1994 года № 2782 «О награждении группы сотрудников Белорусской академии музыки Почётной грамотой и Грамотой Верховного Совета Республики Беларусь» . Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 3 июня 2020 года № 191 «О награждении» . Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2021.
Літаратура
правіць- У альтовым ключы / Бунцэвіч Н. // Культура. — 2001. — N 23. — С. 16.
- Мінск ― Еўропа ― Мінск : два праекты дырыжора Аркадзя Берына / Данат Яканюк; фота Сяргея Ждановіча // Мастацтва. ― 2015. ― № 5. ― С. 10.