Аркадзь Барысавіч Рудой

вучоны

Аркадзь Барысавіч Рудо́й[1] (24 кастрычніка 1934, Мінск — 29 лістапада 1998) — беларускі вучоны ў галіне біяфізікі. Доктар біялагічных навук (1992).

Аркадзь Барысавіч Рудой
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1934(1934-10-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 лістапада 1998(1998-11-29) (64 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера біяфізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1992)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1958 годзе. З 1959 года ў Інстытуце фотабіялогіі Акадэміі навук БССР.

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы па біясінтэзе хларафілу, механізмах фарміравання хларафілавых кампанентаў пігмент-бялковых комплексаў фотасінтэтычных мембран, узаемным ператварэнні хларафілаў a і b. Выявіў існаванне двух тыпаў цэнтраў біясінтэзу хларафілу.

Сярод апублікаванага:

  • Биогенез пигментного аппарата фотосинтеза / Академия наук Белорусской ССР, Институт фотобиологии. — Мн.: Наука и техника, 1988.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць