Аркадзь Уласавіч Гусакоў
Аркадзь Уласавіч Гусакоў (нарадзіўся 14 жніўня 1918 г., вёска Ужляціна, Шумілінскі раён) — беларускі гаспадарчы, дзяржаўны дзеяч. Член КПСС з 1943 г. Удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну.
Аркадзь Уласавіч Гусакоў | |
---|---|
Нараджэнне |
14 жніўня 1918 |
Смерць | 7 верасня 1999 (81 год) |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1944—1959 гг. у савецкіх органах у Шумілінскім, Любанскім, Клічаўскім, Слуцкім раёнах. У 1959—1967 гг. старшыня калгаса імя Дзяржынскага Слуцкага раёна Мінскай вобласці. З 1967 г. у сістэме Міністэрства гандлю БССР.
Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Званне прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтоўкі льну.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР шостага склікання, член Рэвізійнай камісіі КПБ у 1966—1971 гг.
Зноскі
Літаратура
правіць- Гусакоў Аркадзь Уласавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. — Мн., 1971. — Т. 4. — С. 92.