Арка Этрускаў
Арка Этрускаў, або Аўгуста — брама ў Перуджы, частка гарадскіх умацаванняў.
Славутасць | |
Арка Этрускаў | |
---|---|
43°06′52″ пн. ш. 12°23′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьБыла пабудавана прыкладна ў III ст. да н.э. і з'яўлялася аднымі з сямі гарадскіх варот. У I ст. да н.э. на арцы быў зроблены надпіс «Augusta Perusia» у гонар таго, што горад быў заваяваны імператарам Аўгустам пасля сямімесячнай аблогі каля 40 года да н.э. У той часам праходзілі жорсткія сутыкненні паміж Маркам Антоніем і Актавіянам Аўгустам. Брат Марка, Люцый, схаваўся ў Перуджы, якая была амаль непрыступнай з-за свайго месцазнаходжання і магутнай крапасной сцяны. Акрамя таго, гістарычныя хронікі гавораць, што колькасць салдатаў Люцыя была большай, чым у праціўніка, а горад меў немалыя запасы харча і зброі. Ваенны паход супраць мяцежнікаў узначальваў асабіста Аўгуст. Калі Перуджа была захоплена, імператар загадаў разрабаваць і спаліць горад, цэлымі засталіся толькі храмы Юноны і Вулкана. Пазней, каб хоць трохі «рэабілітаваць» сябе, Аўгуст даў дазвол нанова адбудаваць Перуджу, але горад павінен быў называцца Augusta Perusia. Адпаведныя надпісы з'явіліся на браме Порта Марцыя і Арцы Этрускаў.
Архітэктура
правіцьБрама заціснута паміж дзвюма вежамі, звужэнне якіх праведзена пры дапамозе паступовага водступу радоў. Арка, пралётам 4,35 м, складзена з двух радоў канструктыўных клінаў; трэці рад з'яўляецца дэкаратыўным архівольтам. Скульптурныя галовы ў пазухах аркі дададзены пазней. Фрыз, які аддзяляе арку брамы ад верхняй, дэкаратыўнай аркі, малюе карлікавую каланаду, стылізаваную ў выглядзе трыгліфнага фрыза і лацінскім надпісам — «Colonia Vibia», зробленым па загадзе Гая Вібія Трэбаніяна Гала, які кіраваў у 251—253 гадах. Паміж канеліраванымі пілястрамі з іанічнымі капітэлямі, як бы ў метопах, паказаны круглыя шчыты. Верхняя арка апраўлена гладкімі вялікімі пілястрамі; іх іанічная капітэль вельмі спрошчана і ў сярэдзіне ўпрыгожана кветкай. Верхняя арка лягчэйша зя ніжнюю; яна складзена з аднаго раду клінаў, яе архівольт ужо, чым у ніжняй. Падмурак правай арачнай вежы ў XVII стагоддзі быў упрыгожаны фантанам.
Літаратура
правіць- Кауфман С. А., Николаев И. С., Цирес А. Г.,Блаватский В. Д. Всеобщая история архитектуры, том. II, книга 2. М.: Издательство академии архитектуры СССР, 1948.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арка Этрускаў