Артура Фартуната Алесандры Пальма (ісп.: Arturo Fortunato Alessandri Palma, 20 снежня 1868, Лангаві, Чылі — 24 жніўня 1950, Сант’яга, Чылі) — чылійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, адзін з лідараў Ліберальнай партыі, 18-ы і 22-ы прэзідэнт Чылі з 23 снежня 1920 па 1 кастрычнiка 1925 (з перапынкам 1924) і з 24 снежня 1932 па 24 снежня 1937 года.

Артура Фартуната Алесандры Пальма
Arturo Fortunato Alessandri Palma
Alessandri Ulk (1932).jpg
Coat of Arms of Arturo Alessandri (Order of the Dannebrog).svg
Сцяг18-ы Прэзідэнт Чылі
23 снежня 1920 — 1 кастрычніка 1925
Папярэднік Хуан Луіс Санфуэнтэс
Сцяг22-ы Прэзідэнт Чылі
24 снежня 1932 — 24 снежня 1937
Пераемнік Педра Агірэ Серда
Нараджэнне 20 снежня 1868(1868-12-20)
Смерць 24 жніўня 1950(1950-08-24) (81 год)
Месца пахавання Агульныя могілкі Сант’яга
Жонка Rosa Ester Rodríguez Velasco[d]
Дзеці Arturo Alessandri Rodríguez[d], Хорхэ Алясандры Радрыгес, Fernando Alessandri[d], Hernan Alessandri[d] і Eduardo Alessandri Rodríguez[d]
Партыя
Адукацыя юрыдычны факультэт Чылійскага ўніверсітэта
Прафесія юрыст
Дзейнасць адвакат, палітык, бібліятэкар
Аўтограф Firma Alessandri Palma.png
Узнагароды
Ордэн Данеброг Grand Cross of the Military Order of the Tower and Sword Grand Cross of Naval Merit with white badge
Commons-logo.svg Артура Алесандры на Вікісховішчы

У 1893 годзе скончыў юрыдычны факультэт сталічнага ўніверсітэта. З 1897 па 1915 год быў дэпутатам Нацыянальнага Кангрэсу, у 19151931 — сенатарам. Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў: у 1908 — міністр прамысловасці і грамадскіх работ, у 1913 — міністр фінансаў, у 1918 — прэм'ер-міністр і міністр унутраных спраў.

У 1920 годзе Алесандра перамог на прэзідэнцкіх выбарах як кандыдат ад ліберальнай кааліцыі, якая прадстаўляла інтарэсы сярэдняга класа і рабочых. Пры ім у краіне былі праведзены некаторыя дэмакратычныя рэформы, у тым ліку 8-гадзінны працоўны дзень і абавязковае сацыяльнае страхаванне; была прынята новая канстытуцыя, якая абвясціла асноўныя дэмакратычныя свабоды, царква была аддзеленая ад дзяржавы.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Латинская Америка: Энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. В. В. Вольский. — М.: Советская энциклопедия, 1980. — С. 230. — 576 с. с илл.(руск.) 

СпасылкіПравіць