Артурс Алберынгс

Артурс Алберынгс (лат.: Arturs Alberings; 26 снежня 1876, Руіена24 красавіка 1934, Рыга) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Латвіі ў 1926 годзе.

Артурс Алберынгс
лат.: Arturs Alberings
Arturs Alberings, premier Łotwy - fotografia portretowa.jpg
прэм’ер-міністр Латвіі[d]
7 мая 1926 — 18 снежня 1926
Нараджэнне 8 студзеня 1877(1877-01-08) ці 26 снежня 1876 (7 студзеня 1877)
Смерць 26 красавіка 1934(1934-04-26) (57 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
ордэн Трох Зорак кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Commons-logo.svg Артурс Алберынгс на Вікісховішчы

Вучыўся на агранома ў Рыжскім політэхнічным інстытуце, у 1906 годзе атрымаў ступень бакалаўра, затым кіраваў адной з сельскагаспадарчых школ у Расіі. У 1910 годзе стаў дырэктарам Цэнтральнага сельскагаспадарчага бюро ў Рызе.

У 1918 годзе быў членам Латвійскай нацыянальнай рады, якая 18 лістапада абвясціла незалежнасць Латвіі. У 1920 годзе быў абраны ў Канстытуцыйны сход, заставаўся дэпутатам Сейма некалькі тэрмінаў да кастрычніка 1931 года. Прадстаўляў Латвійскую сялянскую партыю.

7 мая 1926 года быў прызначаны наступнікам Карліса Улманіса на пасадзе прэм'ер-міністра Латвіі, а ў верасні таго ж года атрымаў прызначэнне яшчэ і міністэрствам фінансаў. У снежні 1926 года яго змяніў на пасадзе кіраўніка ўрада Маргерс Скуеніекс.

Ва ўрадзе Гуга Цэлміньша быў міністрам сельскай гаспадаркі (19281930), таксама ўзначальваў гэтае міністэрства ў час Улманіса (1931).

Восенню 1931 года адышоў ад палітыкі.

Зноскі