Архенціна (ісп.: Argentino) — прэснаводнае возера, размешчанае ў патагонскай правінцыі Санта-Крус, Аргенціна. Гэта найбуйнейшае возера ў Аргенціне, плошча яго паверхні — 1415 км²[1] (максімальная шырыня: 20 км). Сярэдняя глыбіня возера 150 м, максімальная — 500 м. Адкрыта ў лістападзе 1782 братамі Антоніа і Франсіска В'едма. Возера размешчана ў нацыянальным парку Лос-Гласьярэс, у якім размешчана вялікая колькасць ледавікоў, сярод якіх найбольш вядомы ледавік Перыта-Марэна. Возера сілкуецца адталай ледавіковай вадой, якая паступае ад некалькіх рэк; вада з возера В'едма паступае праз раку Ла-Леона і мноства горных ручаёў. Плошча вадазбору складае больш за 17 000 км².

Архенціна
ісп.: Lago Argentino
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 187 м
Шырыня 20 км
Плошча 1415 км²
Аб’ём 219,9 км³
Найбольшая глыбіня 500 м
Сярэдняя глыбіня 150 м
Басейн
Плошча вадазбору 17000 км²
Выцякаюць Рыа-Санта-Крус
Размяшчэнне
Краіна  Аргенціна
Рэгіён правінцыя Санта-Крус
Архенціна (Аргенціна)
Архенціна
Архенціна
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спасылкі правіць

Зноскі

  1. Principales lagos de la república Argentina, Instituto Geográfico Nacional (IGN)