В’едма
В’едма (ісп. Viedma) — ледавіковае возера, размешчана ў паўднёвай Патагоніі каля мяжы Аргенціны і Чылі. Сілкуецца ў асноўным праз ледавік В’едма, адгалінаванне якога знаходзіцца на заходнім беразе возера і мае шырыню 5 км. Перавага карычневых колераў і адсутнасць зеляніны тлумачыцца працэсам прамывання стромкіх схілаў далін лёдам леднікоў.
В’едма | |
---|---|
ісп.: Lago Viedma | |
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 250 м |
Даўжыня | 80 км |
Шырыня | 15 км |
Плошча | каля 1088 км² |
Басейн | |
Выцякаюць | Рыа-Санта-Крус |
Размяшчэнне | |
Краіна | Аргенціна |
Рэгіён | Правінцыя Санта-Крус |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З возера В’едма выцякае рака Ла-Леона, якая ўпадае ў возера Архенціна і цячэ далей да Атлантычнага акіяна пад назвай Рыа-Санта-Крус.
Хоць вялікая частка возера знаходзіцца на тэрыторыі Аргенціны, яго заходні бераг даходзіць да Паўднёвага Патагонскага ледзянога поля, дзе становішча мяжы з Чылі застаецца нявызначаным. Возера В’едма ўваходзіць у склад нацыянальнага парку Лос-Гласьярэс. На паўночны захад ад возера знаходзіцца вядомы сярод альпіністаў пік Фіцрой (3375 м).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме возера В'едма