Паўднёвае Патагонскае ледавіковае плато

Паўднёвае Патагонскае ледніковае плато (ісп.: Campo de hielo Patagónico Sur) — горна-покрыўны ледавіковы комплекс у Патагонскіх Кардыльерах (Чылі і Аргенціна), паміж 48°15' — 51°20' паўднёвай шыраты і 73° — 74°15' заходняй даўгаты.

Працягласць з поўначы на поўдзень складае 360 км, шырыня — ад 40 да 90 км. Плошча — каля 12 000 км². Пераважныя вышыні — 1500 м. Сярод лёду падымаюцца нунатакі (скалістыя вяршыні, якія выступаюць над паверхняй ледавіка) і горы. Найвышэйшы пункт — гара Бертран (3270 м). Вышыня фірнавай лініі памяншаецца ад 1200 м на поўначы да 650 м на поўдні. На ўзроўні ледавіковага плато выпадае 7000—8000 мм ападкаў у год. Шыротная бязлёдавая дэпрэсія супраць возера Архенціна падзяляе ледавіковае плато на дзве часткі — вялікую паўночную і невялікую паўднёвую.

З плато сцякаюць вывадныя ледавікі, многія на заходнім боку заканчваюцца ў фіёрдах, на ўсходнім — у азёрах (О’Хігінс, В’едма, Архенціна). Найбуйнейшыя вывадныя ледавікі: Грэве, Бруген, Гуілардзі, Амалія (цякуць на захад); Хорхе-Маўнт (на поўнач); О’Хігінс, В’едма, Упсала, Перыта-Марэна, Грэй, Ціндаль (на ўсход).

Літаратура правіць