Нацыянальны парк Лос-Гласьярэс

Нацыянальны парк Лос-Гласьярэс (ісп.: Parque Nacional Los Glaciares) — нацыянальны парк у Патагоніі (Паўднёвая Амерыка), на тэрыторыі аргенцінскай правінцыі Санта-Крус. Плошча 4459 км². У 1981 годзе ўнесены ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Нацыянальны парк Лос-Гласьярэс
ісп.: Parque nacional Los Glaciares
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк)
Размяшчэнне Аргенціна
Плошча
  • 4 459 км²
  • 726 927 га
Дата заснавання 1939
Сайт losglaciares.com
physical
Нацыянальны парк Лос-Гласьярэс
Нацыянальны парк Лос-Гласьярэс

Заснаваны ў 1937 годзе, Лос-Гласьярэс — другі паводле велічыні нацыянальны парк Аргенціны. Назву атрымаў ад велізарнай ледзяной шапкі ў Андах, якая жывіць 47 вялікіх ледавікоў, з якіх толькі 13 спаўзаюць у бок Атлантычнага акіяна. Гэты ледзяны масіў найбуйнейшы пасля льдоў Антарктыды і Грэнландыі. У іншых частках свету абледзяненне пачынаецца прынамсі ад 2500 м над узроўнем мора, але ў парку Лос-Гласьярэс з-за памераў ледзяной шапкі ледавікі пачынаюцца з вышыні 1500 м і спаўзаюць да 200 м.

Тэрыторыю Лос-Гласьярэса, якая на 30 % пакрыта лёдам, можна падзяліць на дзве часткі, кожная з якіх адносіцца да свайго возера. Найбуйнейшае ў Аргенціне возера Архенціна (плошча 1466 км²) размешчана ў паўднёвай частцы парка, а возера В’едма (плошча 1100 км²) — у паўночнай. Абодва возеры жывяць раку Санта-Крус, якая цячэ да Атлантычнага акіяна. Паміж гэтымі дзвюма часткамі знаходзіцца закрытая для турыстаў Цэнтральная зона (Zona Centro), дзе азёр няма.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць