Архив исторических и практических сведений, относящихся до России
«Архив исторических и практических сведений, относящихся до России» — шматтомнае археаграфічнае выданне ў Санкт-Пецярбургу ў 1858—1869 гадах. Складальнікам і рэдактарам быў гісторык-юрыст Мікалай Васільевіч Калачоў. Друкаваў крыніцы і даследаванні па гісторыі, праву і этнаграфіі, артыкулы, у якіх ставіліся пытані падрыхтоўкі сялянскай рэформы. Служыла працягам чатырохтомніка, выдадзенага М. Калачовым у Маскве ў 1850—1861 гадах — «Архіва гісторыка-юрыдычных звестак»
Сярод публікацый матэрыялы па гісторыі і этнаграфіі Беларусі: «Мазыршчына (З падарожжа па заходнерускім краі» П. М. Шпілеўскага (1859), «Панцырныя баяры» В. Вешнякова і «Запіска аб яўрэях» Г. Р. Дзяржавіна (1862) і інш.
Літаратура
правіць- Кузняева, С. А. «Архив исторических и практических сведений, относящихся до России» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 169. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.