Арцём Сяргеевіч Дзюба
Арцё́м Сярге́евіч Дзю́ба (руск.: Артём Сергеевич Дзюба, нар. 22 жніўня 1988, Масква, СССР) — расійскі футбаліст, нападнік маскоўскага «Лакаматыва». Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2011—2021). Майстар спорту Расіі (2015).
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Арцём Сяргеевіч Дзюба | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
22 жніўня 1988[1][2][…] (36 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Расія | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 196 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 90 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Лакаматыў | |||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 7 | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чатырохразовы чэмпіён Расіі (2019, 2020, 2021, 2022), трохразовы ўладальнік Кубка Расіі (2014, 2016, 2020), чатырохразовы ўладальнік Суперкубка Расіі (2015, 2016, 2020, 2021).
Клубная кар’ера
правіцьНарадзіўся 22 жніўня 1988 года ў горадзе Масква.
Бацька украінец, з Палтаўскай вобласці, працаваў міліцыянерам, маці з горада Цывільск, Чувашыя, працавала ў краме.[4]
Выхаванец футбольнай школы клуба «Спартак» (Масква). Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2006 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клуба, у якім правёў тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 47 матчах чэмпіянату.
На працягу 2009—2010 гадоў на правах арэнды гуляў за клуб «Том».
Пасля вяртання з арэнды далучыўся да Спартака 2011 годзе. На гэты раз згуляў за маскоўскіх спартакаўцаў наступныя два сезоны сваёй гульнявой кар’еры. Большасць часу, праведзенага ў складзе маскоўскага «Спартака», быў асноўным іграком атакавалага звяна каманды.
На працягу 2013—2014 гадоў абараняў колеры каманды клуба «Растоў», гуляючы на правах арэнды.
У склад клуба «Спартак» (Масква) вярнуўся ў 2014 годзе. З тых часоў паспеў адыграць за маскоўскіх спартакаўцаў 13 матчаў у нацыянальным чэмпіянаце.
6 лютага 2015 года было абвешчана, што Дзюба падпісаў кантракт з пецярбургскім «Зенітам». Па яго ўмовах ігрок павінен быў далучыцца да каманды з 1 ліпеня 2015 года, калі яго кантракт з масквічамі павінен быў скончыцца, а зарплата Дзюбы склала 3,3 млн еўра ў год[5]. Да пераходу Дзюбы з «Спартака» у «Зеніт» ігрок быў пераведзены ў дубль[6].
9 красавіка 2016 года забіў 100-ы гол у кар’еры, паразіўшы вароты «Амкара»[7]. У пачатку 2017 года быў абраны віцэ-капітанам «Зеніта»[8]. 19 лістапада 2017 года адыграў у матчы з «Тосна», правёўшы 100-ы матч у складзе пецярбургскай каманды[9]. У далейшым быў выведзены са складу каманды і не ўдзельнічаў у яе першым зборы ў студзені 2018 года. Па выніках сезона прыняў удзел у 24 матчах і забіў два мячы.
Па ходзе сезона Дзюба канчаткова страціў месца ў стартавым складзе «Зеніта». У выніку 31 студзеня 2018 года быў аддадзены ў арэнду да канца сезона ў тульскі «Арсенал»[10]. 9 сакавіка Арцём забіў першы гол за «кананіраў», паразіўшы вароты «Амкара». Будучы ў арэндзе, Дзюба 22 красавіка прыняў удзел у матчы супраць свайго дзеючага клуба «Зеніта», у якім адзначыўся галявой перадачай, а на апошніх хвілінах вызначыўся забітым голам, прынёс сваёй камандзе нічыю, матч скончыўся з лікам 3:3.
У маі 2022 года абвясціў аб сыходзе з «Зеніта». У жніўні 2022 года падпісаў кантракт з турэцкім клубам «Адана Дэмірспор»[11], пакінуў яго па пагадненні бакоў у лістападзе 2022 года. У лютым 2023 года далучыўся да маскоўскага «Лакаматыва».
Міжнародная кар’ера
правіцьНа працягу 2009—2011 гадоў прыцягваўся ў склад моладзевай зборнай Расіі. На маладзёжным узроўні адыграў у 9 афіцыйных матчах, забіў 4 галы.
У 2011 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Расіі. Правёў у форме галоўнай каманды краіны 23 матчаў, забіўшы 11 галы.
У складзе зборнай быў удзельнікам чэмпіянату Еўропы 2016 года ў Францыі, чэмпіянату свету 2018 года ў Расіі. На хатнім мундыялі ў матчы-адкрыцці супраць Саудаўскай Аравіі выйшаў на поле на 70-й хвіліне замест Фёдара Смолава, а на 71-й забіў гол, зрабіўшы лік 4:0 у карысць Расіі.
Дасягненні
правіць- Чэмпіён Расіі (4): 2019, 2020, 2021, 2022
- Уладальнік Кубка Расіі (3): 2014, 2016, 2020
- Уладальнік Суперкубка Расіі (4): 2015, 2016, 2020, 2021
Крыніцы
правіць- ↑ Artem Dzyuba // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ ARTEM DZYUBA // Argentine Soccer Database
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ Дзюба Арцём Сяргеевіч. Зборная Расіі па футболе Архівавана 21 чэрвеня 2018. — rusteam.permian.ru. (руск.)
- ↑ «Зеніт» абвясціў аб падпісанні Дзюбы Архівавана 11 лютага 2015.
- ↑ Савет дырэктараў «Спартака» перавёў Дзюбу ў дубль
- ↑ Арцём Дзюба забіў 100-ы гол у кар’еры
- ↑ Дзюба стаў капітанам «Зеніта»
- ↑ Арцём Дзюба праводзіць соты матч за «Зеніт»
- ↑ Футбаліст зборнай Расіі Арцём Дзюба перайшоў з «Зеніта» ў тульскі «Арсенал» «NEWSru.com», 31.08.2018
- ↑ Футбол. Артем Дзюба подписал контракт с "Адана Демирспор" Архівавана 23 жніўня 2022.. pressball.by.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арцём Сяргеевіч Дзюба