Фёдар Міхайлавіч Смолаў

расійскі футбаліст

Фёдар Міха́йлавіч Смо́лаў (руск.: Фёдор Михайлович Смолов; нар. 9 лютага 1990, Саратаў, СССР) — расійскі футбаліст, нападнік маскоўскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Расіі.

Футбол
Фёдар Смолаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Фёдар Міхайлавіч Смолаў
Нарадзіўся 9 лютага 1990(1990-02-09)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства  Расія
Рост 187 см
Вага 80 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Дынама (Масква)
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
1997—2005 Расія СДЮШАР Сокал (Саратаў)
2005—2006 Расія Майстар-Сатурн (Ягор’еўск)
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2015 Расія Дынама (Масква) 68 (3)
2010—2011   Нідэрланды Феенорд 11 (1)
2012—2013   Расія Анжы (Махачкала) 15 (0)
2014   Расія Анжы (Махачкала) 11 (2)
2014—2015   Расія Урал (Екацярынбург) 22 (8)
2015—2018 Расія Краснадар 75 (53)
2018—2021 Расія Лакаматыў (Масква) 72 (23)
2020   Іспанія Сельта 14 (2)
2022— Расія Дынама (Масква)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2007 Расія Расія (да 17) 11 (5)
2008 Расія Расія (да 19) 5 (3)
2008—2013 Расія Расія (да 21) 32 (16)
2012— Расія Расія 45 (16)
Дзяржаўныя ўзнагароды
Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Заслужаны майстар спорту Расіі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 студзеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 студзеня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

правіць

«Дынама»

правіць

Нарадзіўся 9 лютага 1990 года ў Саратаве. Выхаванец саратаўскага СДЮСШАР «Сокал»[3]. У 2006 годзе падпісаў з маскоўскім «Дынама» першы прафесійны кантракт. У расійскай Прэм’ер-лізе дэбютаваў у сезоне 2007, у гульні супраць «Прамень-Энергіі». 27 верасня 2008 года ў матчы супраць самарскага клуба «Крылы Саветаў», Фёдар забіў свой першы гол за «Дынама» ў чэмпіянаце Расіі[4].

14 ліпеня 2010 года перайшоў на правах арэнды ў нідэрландскі «Феенорд»[5][6]. У чэмпіянаце Нідэрландаў дэбютаваў 8 жніўня ў матчы супраць «Утрэхт», які завяршыўся хатняй перамогай «Феенорда» з лікам 3:1[7]. У 11 матчах чэмпіянату Смолаў забіў адзін гол (у вароты клуба «Вітэс»)[8].

У маі 2011 года, пасля вяртання з «Феенорда», Смолаў забівае ў матчах супраць «Краснадара»[9], нальчыкскага «Спартака»[10], у абодвух выпадках яго галы становяцца вырашальнымі і дапамагаюць «бел-блакітным» перамагчы.

 
Смолаў у складзе «Анжы»

У ліпені 2012 года Фёдар перайшоў у «Анжы» на правах арэнды. 19 ліпеня ў паядынку супраць венгерскага «Гонведа» ў рамках кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы Смолаў дэбютаваў за новую каманду[11]. 22 ліпеня ў сустрэчы з краснадарскай «Кубанню» адбыўся дэбют нападніка за «Анжы» ў чэмпіянаце Расіі[12]. 2 жніўня 2012 года ў матчы кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы супраць «Вітэса», Смолаў забіў вырашальны гол, які дазволіў яго камандзе перамагчы 2:0.

У кастрычніку 2012 года прэзідэнт маскоўскага «Дынама» Генадзь Салаўёў пацвердзіў інфармацыю, якая з’явілася ў СМІ, аб тым, што бела-блакітныя збіраюцца вярнуць Фёдара Смолава з арэнды ў «Анжы»[13]. Аднак у сярэдзіне студзеня стала вядома, што Смолаў застанецца ў «Анжы» да канца сезона 2012/13[14]. Сваё выступленне за махачкалінскі клуб ігрок Смолаў ацаніў як станоўчае[15].

Правёўшы ўсяго паўгады ў «Дынама», 28 студзеня 2014 года Смолаў у другі раз перайшоў у «Анжы» на правах арэнды[16] з магчымасцю гуляць супраць свайго асноўнага клуба[17]. 6 красавіка 2014 года ў матчы «Анжы»—"Дынама" (4:0) Смолаў перапыніў сваю безгалявую серыю, якая доўжылася 1775 хвілін[18].

1 верасня 2014 года Смолаў зноў быў аддадзены ў арэнду — на гэты раз у екацярынбургскі «Урал»[19], пагадзіўшыся на паніжэнне зарплаты больш чым у 2,5 разы[20]. Забіўшы 2 галы і аддаўшы галявую перадачу, Смолаў быў прызнаны балельшчыкамі «Урала» найлепшым іграком каманды ў верасні[21]. 31 мая 2014 года скончыўся тэрмін арэнды Смолава ў «Урале», а 1 чэрвеня — тэрмін кантракту з «Дынама», у сувязі з чым Смолаў не змог прыняць удзел у стыкавых матчах «Урала».

«Краснадар»

правіць

2 чэрвеня 2015 года падпісаў кантракт[22] тэрмінам на 4 гады з футбольным клубам «Краснадар». 6 жніўня 2015 года ў матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы з браціслаўскім «Слованам» забіў пенальці[23] за «Краснадар», а 10 жніўня ў дэрбі з «Кубанню» забіў з гульні[24] ў Чэмпіянаце Расіі, пры гэтым абодва галы былі забітыя ў кампенсаваны час другога тайма і абодва выратавалі «Краснадар» ад паразы.

Стаў з 20 галамі лепшым бамбардзірам расійскага чэмпіянату ў сезоне 2015/16. У наступным сезоне ў гульнях расійскага першынства забіў 18 галоў, але і гэтага хапіла, каб другі раз запар стаць самым эфектыўным форвардам турніру.

«Лакаматыў»

правіць

9 жніўня 2018 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў». Сума трансферу склала 9 млн €, кантракт разлічаны на 4 гады з заробкам 3 млн €[25].

У студзені 2020 года быў аддадзены ў арэнду іспанскай «Сельце» да канца сезона 2019/20[26]. У ліпені 2020 года вярнуўся ў «Лакаматыў».

Вяртанне ў «Дынама»

правіць

У студзені 2022 года вярнуўся ў маскоўскае «Дынама»[27].

Міжнародная кар’ера

правіць

У 2006 годзе дэбютаваў у складзе юнацкай зборнай Расіі, прыняў удзел у 16 гульнях на юнацкім узроўні, адзначыўшыся 8 забітымі галамі.

На працягу 2008—2013 гадоў прыцягваўся ў склад маладзёжнай зборнай Расіі. У студзені 2008 года Смолаў перамог у складзе моладзевай зборнай Расіі на мемарыяле Гранаткіна, стаўшы найлепшым бамбардзірам турніру.

12 кастрычніка 2012 года ў першым стыкавым матчы за выхад на маладзёжны чэмпіянат Еўропы супраць маладзёжнай зборнай Чэхіі Смолаў забіў два галы і дапамог сваёй камандзе атрымаць перамогу, 2:0[28]. У другім матчы ён на 6-й хвіліне рэалізаваў пенальці ў вароты Чэхіі, гульня завяршылася нічыёй 2:2, што дазволіла зборнай Расіі выйсці на маладзёжны чэмпіянат Еўропы, куды паехаў і Смолаў. Усяго на маладзёжным узроўні адгуляў у 27 афіцыйных матчах, забіў 14 галоў.

14 лістапада 2012 года ў матчы супраць зборнай ЗША (2:2) дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Расіі, дзе ён, выйшаўшы ў стартавым складзе, на 9-й хвіліне адкрыў лік[29]. Гэты гол стаў самым хуткім голам пасля выхаду на поле дэбютантаў зборнай Расіі, а таксама адзіным забітым пачаткоўцам зборнай у першым тайме дэбютнага матча[30]. У гэтым жа эпізодзе Фёдар атрымаў траўму і не змог працягнуць матч. 7 чэрвеня 2013 года дэбютаваў у афіцыйным матчы за зборную. Фёдар з’явіўся на полі на 68-й хвіліне замест Аляксандра Кержакова ў гасцявым матчы са зборнай Партугаліі (0:1).

Дасягненні

правіць

Камандныя

правіць

Дынама (Масква)

Анжы

Лакаматыў (Масква)

Расія (мал.)

Асабістыя

правіць

Зноскі

  1. Fedor Smolov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Fedor Smolov // AsMadrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Фёдар Смолаў (руск.). Газета.Ru. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012.
  4. Крылы Саветаў — Дынама Масква 3:3
  5. Смолаў аддадзены ў арэнду «Феенорду» (руск.)(недаступная спасылка). fcdynamo.ru. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2010. Праверана 31.12.2016.
  6. Smolov op. uitleenbasis naar Feyenoord (гал.)(недаступная спасылка). Feyenoord. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012.
  7. Feyenoord— FC Utrecht 3:1 (гал.). Voetbal International. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012.
  8. Smolov heeft laatste duel voor Feyenoord gespeeld. (гал.). «Voetbal International». Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012. Праверана 31.12.2010.
  9. Краснадар — Дынама 0:1
  10. Спартак-Нальчык — Дынама-Мінск 2:3
  11. Анжы — Гонвед 1:0
  12. Анжы — Кубань 2:1
  13. «Дынама» мае намер вярнуць Фёдара Смолава з арэнды ў «Анжы» rusfootball.info 28 кастрычніка 2012 г.
  14. Смолаў застанецца ў «Анжы» да канца сезона sovsport.ru 13 студзеня 2013
  15. Смолаў: атрымаў вялікае задавальненне, правёўшы год у «Анжы»
  16. Фёдар Смолаў — у «Анжы»
  17. Смолаў мае права згуляць супраць «Дынама»
  18. Фёдар Смолаў перапыніў сваю безгалявую серыю даўжынёй у 1775 хвілін
  19. Нападаючы ФК"Дынама" Фёдар Смолаў перайшоў у «Урал» на правах арэнды Архівавана 5 лютага 2016.
  20. Агент Смолава: «Фёдар пайшоў у арэнду ў „Урал“, пагадзіўшыся на паніжэнне зарплаты больш чым у 2,5 разы»
  21. Балельшчыкі «Урала» прызналі Смолава найлепшым іграком каманды ў верасні (руск.)
  22. Смолаў падпісаў кантракт з «Краснадарам» на чатыры года
  23. Смолаў забіў свой першы гол за «Краснадар»
  24. «Краснадар» — «Кубань»: гол Смолава ў вароты «Кубані»
  25. «Лакаматыў» абвясціў аб трансферы Смолава
  26. «Локомотив» и «Сельта» подтвердили переход Смолова
  27. Футбол. Федор Смолов перешел из "Локомотива" в московское "Динамо"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2022. Праверана 16 студзеня 2022.
  28. Еўра-2013 (U-21). Кваліфікацыя. Плэй-оф. Першы матч. Расія ўзяла верх над Чэхіяй
  29. Таварыскі матч. Зборная Расіі згуляла ўнічыю з ЗША
  30. "Смолаў устанавіў рэкорд для пачаткоўцаў зборнай Расіі". Спорт-Экспрэс. news.sport-express.ru. 2012-11-14. Праверана 2012-11-15.

Спасылкі

правіць