Арыстарх Васілевіч Лянтулаў

расійскі і савецкі мастак

Арыстарх Васільевіч Лянтулаў (руск.: Аристáрх Васи́льевич Ленту́лов; 4 [16] студзеня 1882 — 15 красавіка 1943) — рускі і савецкі мастак, жывапісец, сцэнограф. Адзін з родапачынальнікаў «Рускага авангарда».

Арыстарх Васілевіч Лянтулаў
Фатаграфія
Дата нараджэння 4 (16) студзеня 1882 ці 16 студзеня 1882(1882-01-16)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 1943(1943-04-15)[2][3][…] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, сцэнограф
Вучоба
Мастацкі кірунак Постімпрэсіянізм
Уплыў на Isaak Rabichev[d]
Член у
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Арыстарх Лянтулаў нарадзіўся 4 студзеня (16 студзеня па новым стылі) 1882 года ў сям’і сельскага святара.

Адукацыя:

  • Пензенскае мастацкае вучылішча (1898—1900 і 1905),
  • Кіеўскае мастацкае вучылішча ў Н. К. Піманенка (1900—1904),
  • студыя Д. Н. Кардоўскага ў Пецярбургу (1906—1907).

Самастойна працаваў і вучыўся ў студыях у А. Ле Факанье, Ж. Мецэнжэ, у прыватнай акадэміі дэ Ла Палет (Парыж, 1911). Тады ж працаваў у Італіі.

Удзельнік многіх авангардных выставак.

У 1907—1909 гадах — адзін з лідараў мастацкай групы «Вянок-Стэфанас». У 1910—1916 гадах — член-заснавальнік аб’яднання «Бубновы валет». У 1926—1927 гадах — Член Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыйнай Расіі. У 1928—1932 гадах — арганізатар і старшыня Таварыства маскоўскіх мастакоў, куды ўвайшлі многія ўдзельнікі гурта «Бубновы валет». У 1925 годзе прымае ўдзел у Міжнароднай выставе сучасных дэкаратыўных і прамысловых мастацтваў у Парыжы, на якой атрымлівае дыплом за дэкарацыі да спектакля «Дэман».

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. Лентулов Аристарх Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Aristarkh Vasilevich Lentulov
  4. Aristarkh Vasilyevich Lentulov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Лентулов Аристарх Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.