Асва
«Асва» — беларускамоўны гумарыстычна-сатырычны часопіс, які выдаваўся ў Вільні з 25 сакавіка да 25 жніўня 1934 года. Рэдагаваў і выдаваў яго студэнт Універсітэта Стэфана Баторыя П. Радзюк па заданні Цэнтральнага Камітэта нелегальнай ў Польшчы Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ)[4].
«Асва» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
Асва[1][2] |
Тып | штомесячнік[1][2] і часопіс |
Уладальнік | Камуністычная партыя Заходняй Беларусі |
Выдавец | П. Радзюк |
Галоўны рэдактар | П. Радзюк |
Заснавана | 25 сакавіка 1934[1][2] |
Спыненне публікацый | 25 жніўня 1934[1][3] |
Палітычная прыналежнасць | Камуністычная партыя Заходняй Беларусі |
Мова | беларуская[1][2] |
Галоўны офіс |
Часопіс працягваў традыцыі закрытых раней польскімі ўладамі часопісаў: «Маланка», «Беларуская газета» і «Літаратурная старонка». Выражаў погляды радыкальна настроенай часткі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, перш за за ўсё сацыяльных нізоў, якая ідэнтыфікавалася з праграмай інтэлігенцыі і моладзі звязанай з КПЗБ. Яго дэклараванай мэтай было «паглыбленне сацыяльнай і нацыянальнай свядомасці працоўных мас». Закранала праблемы эканамічнага крызісу 1930-х гадоў, збяднення вёскі, каментавала пытанні ўнутранай і замежнай палітыкі. Выказвала пратэст развіццю нацыянальнага сацыялізму ў Германіі і «польскага шавінізму». Крытычна адносілася да аграрнай палітыкі польскага ўраду, перш за ўсё да хутарызацыі і «фетышызацыі» аграрнай культуры як панацэі ад ўсіх праблем вёскі. Уваходзіла ў палеміку з часткай польскай прэсы. Пераважнай формай ў часопісе была сатыра, але прысутнічалі таксама і грамадзянская публіцыстыка, вершы, вершаваныя і празаічныя дэкларацыі, групавыя пісьмы працоўных. З часопісам супрацоўнічала група маладых пісьменнікаў ідэалагічна звязаных з левым рухам рабочых і вясковай беднатой[4].
Агулам выйшла 6 нумароў. Пасля апошняга нумару часопіс быў забаронены польскімі ўладамі, а яго рэдактар і выдавец асуджаны да 6 гадоў зняволення[4].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 1 — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 203. — ISBN 978-5-85700-074-8
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Pashkoŭ H. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы — Мн.: 1996. — С. 22. — 480 с. — ISBN 978-985-11-0061-9
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы — С. 22.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 Энцыклапедыя.... — С. 203—204.
ЛітаратураПравіць
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.