Астанскі ўніверсітэт

Астанскі ўніверсітэт (англ.: Aston University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Бірмінгем.

Астанскі ўніверсітэт
англ.: Aston University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Aston University
Заснаваны 1895
Год рэарганізацыі 1966
Размяшчэнне Бірмінгем, Англія
Сайт aston.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Універсітэт пачынаўся як Бірмінгемская муніцыпальная тэхнічная школа ў 1895 годзе, ператварыўшыся ў першы ў Вялікабрытаніі каледж перадавых тэхналогій у 1956 годзе. Універсітэт атрымаў грамату ад каралевы Лізаветы II 22 красавіка 1966 года.

У верасні 2021 года было абвешчана, што ўніверсітэт ўвайшоў у шорт-ліст прэміі «Times Higher Education Awards» у званні «Універсітэт года».

У 2020 годзе ён быў названы «The Guardian» універсітэтам года, газета таксама ўзнагародзіла яго прэміяй «Будынкі, якія натхняюць». «Times Higher Education Awards» назваў універсітэт «Выдатным прадпрымальніцкім універсітэтам» у 2020 годзе.

У 2021 годзе універсітэт абвясціў аб планах закрыць дэпартамент гісторыі, моў і перакладу, засяродзіўшыся замест гэтага на ахове здароўя, інжынерыі і бізнэсе. Гэта рашэнне выклікала пратэсты з боку членаў універсітэта, а таксама навукоўцаў-гуманітарыяў у цэлым.

Зноскі

Спасылкі правіць