Астафій Катовіч

біскуп смаленскі

Астафій Станіслаў Казімір Катовіч (1637, мястэчка Адэльск, Гарадзенскі павет1704) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Са шляхецкага роду Катовічаў, сын Яна Катовіча, брат Аляксандра Катовіча.

Астафій Катовіч
Герб «Корчак»
Герб «Корчак»
13-ы Рэферэндар вялікі літоўскі
1674 — 1687
Папярэднік Валерыян Станіслаў Юдзіцкі
Пераемнік Ян Геранім Крышпін-Кіршэнштэйн
9-ы Смаленскі біскуп
1688 — 1704
Папярэднік Канстанцін Казімір Бжастоўскі
Пераемнік Ян Згерскі
Нараджэнне 1637[1][2][…]
Смерць 1704[1][2] ці 1700
Месца пахавання
Род Катовічы
Бацька Ян Катовіч
Веравызнанне Каталіцкая Царква[3]

У 1661 прыняў капланскія пасвячэнні, да 1669 стаў канонікам віленскім. З 1673 ці 1674 да 1687рэферэндар духоўны літоўскі. У 1681 атрымаў прэпазітуру капліцы Св. Казіміра ў віленскай кафедры. З 1682 схаластык віленскі. Біскуп смаленскі з 1687. Быў вядомы як знаўца права, прапаведнік і тэолаг.

Зноскі

  1. а б Eustachy Stanisław Kazimierz Kotowicz // NUKAT — 2002.
  2. а б Eustachy Stanisław Kotowicz // MAK
  3. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 15 кастрычніка 2020.

Літаратура

правіць