Аляксандр Катовіч
Аляксандр Катовіч (каля 1622 — 30 лістапада 1686[1], Вільня) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Са шляхецкага роду Катовічаў, сын Яна Катовіча, брат Яўстаха Катовіча. Лічыўся выдатным аратарам.
Аляксандр Катовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Aleksander Kotowicz | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Віленскае біскупства | ||||||
Папярэднік | Мікалай Стэфан Пац | ||||||
Пераемнік | Канстанцін Казімір Бжастоўскі | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Смаленская дыяцэзія | ||||||
Папярэднік | Готард Ян Тызенгаўз | ||||||
Пераемнік | Канстанцін Казімір Бжастоўскі | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
каля 1622 |
||||||
Смерць |
30 лістапада 1686 |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Катовічы | ||||||
Бацька | Ян Катовіч[d] |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Адэльску і быў ахрышчаны ў мясцовым касцёле[2].
У 1644 атрымаў у Віленскай езуіцкай акадэміі тытул магістра філасофіі, пасля вывучаў тэалогію і кананічнае права. Пасля прыняцця капланскіх пасвячэнняў у 1652 канонік смаленскі. Ад 1652 студэнт Падуанскага ўніверсітэта. У 1657 стаў віленскім канонікам, у 1661 — схаластыкам, выконваў функцыі афіцыяла (судовага вікарыя) ў біскупскай кансісторыі і аўдытара біскупскай курыі. Сакратар каралеўскі і рэгент вялікай канцылярыі ВКЛ у 1664—1672.
У 1658 пасол Рэчы Паспалітай да расійскага ваяводы Юрыя Далгарукава. У 1671 сакратар пасольства ў Маскоўскае княства Яна Гнінскага . Ува ўзнагароду быў намінаваны 27 лютага[3] 1673 каралём на смаленскага біскупа. У 1679 стаў сябрам Скарбовага Трыбунала Літоўскага.
У 1684 атрымаў каралеўскую намінацыю на віленскую дыяцэзію, але капітула прызналу намінацыю толькі пасля таго, як Катовіч атрымаў папскую падтрымку. 29 верасня 1685 кананічна ўзначаліў дыяцэзію. Правёў сінод. У 1685 заснаваў Віленскі кляштар місіянераў.
Працы
правіць- «Constitutiones et Decreta Synodi Dioecesis Vilnensis» (Вільня, 1681)
- «Listy pasterskie do kaznodziejów dyjecezyi wileńskiéj» (Вільня, 1685)
Зноскі
- ↑ Bishop Aleksander Kotowicz — Catholic-Hierarchy (англ.)
- ↑ slowo.grodnensis.by
- ↑ Hierarchia Catholica medii et recentioris aevi, t. V, Patavii 1952, s. 359. (лац.)
Літаратура
правіць- Kotovičius Aleksandras // Lietuvių dvasinikai kūrėjai. Kūriniai. Gyvenimai / Sudarytojas Ričardas Jakutis, vyr. red. kun. Vaclovas Aliulis.. — Vilnius: Poli, 2000. — С. 638. — 728 с. — 2 000 экз. — ISBN 9986-511-10-0. (літ.)
- Tadeusz Wasilewski. Aleksander Kotowicz, w: Polski Słownik Biograficzny, 1968—1969 t. XIV s. 479.
- Пазднякоў В. Катовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 75. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.