Касцёл Унебаўзяцця Божага і кляштар місіянераў (Вільнюс)

(Пасля перасылкі з Віленскі кляштар місіянераў)

Касцёл Унебаўзяцця Божага і кляштар місіянераў (літ.: Viešpaties Dangun Žengimo bažnyčia, літ.: Misijonierių bažnyčia, польск.: Kościół Wniebowstąpienia Pańskiego, польск.: Kościół Misjonarzy) — рымска-каталіцкі культавы комплекс у Вільнюсе. Размяшчаецца ў Старым горадзе па вуліцы Субачаўс, 26 (Subačiaus g. 26). Закладзены ў 1695 годзе. Ансамбль касцёла, колішнія будынкі кляштара місіянераў, палаца, афіцыны, гаспадарчай пабудовы і агароджы, якія займаюць плошчу 21 803 м², з’яўляецца аб’ектам культурнай спадчыны нацыянальнага значэння; код у Рэгістры культурных каштоўнасцей Літоўскай Рэспублікі 17068[1]; код храма — 27327 [2].

Касцёл
Касцёл Унебаўзяцця Божага
Kościół Wniebowstąpienia Pańskiego
Касцёл Узнясення Гасподняга (галоўны фасад)
Касцёл Узнясення Гасподняга (галоўны фасад)
54°40′36″ пн. ш. 25°17′46″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Горад
Канфесія каталіцтва
Епархія Архідыяцэзія Вільнюса
Тып будынка кляштарны касцёл
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Архітэктар Іаган Крыштоф Глаўбіц
Заснавальнік Аляксандр Катовіч
Дата заснавання 1695
Статус ахоўваецца дзяржавай
Матэрыял цэгла
Стан не дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Зыгмунт Фогель. Касцёл місіянераў

Фундаваны ў 1685 годзе біскупам А. Катовічам. У 1687 годзе жонка віленскага ваяводы К. Радзівіл пабудавала капліцу. Касцёл заснаваны ў 1695 годзе інфлянцкім войскім Я. Т. Плятэрам з жонкай Аляксандрай, падтрымаў фундацыю новагародскі кашталян Антоній Навасельскі. Касцёл асвячоны ў 1730 годзе пад тытулам Унебаўзяцця Дзевы Марыі. У 17501754 гадах І. К. Глаўбіц выканаў праект рэканструкцыі фасадаў у формах віленскага барока, рэалізаваны ў 17551756 гадах[3].

У 1844 годзе касцёл быў зачынены і парафія яго была прыпісана да касцёла Святых Янаў. Разны драўляны алтар і амбон былі перавезены ў касцёл у Эйшышках. У 1859 годзе (паводле іншых звестак у 1860 годзе) храм быў адноўлены, прыведзены ў належны выгляд за сродкі прыватных асоб (рамонтнымі работамі кіраваў архітэктар Ян Вішнеўскі, у дэкарыраванні касцёла ўдзельнічаў кракаўскі мастак Канстанцін Маераноўскі) і ў 1862 годзе зноў адкрыты для богаслужэння. Касцёл служыў пахавальняй сямейства Плятэраў.

Кляштар быў зачынены ў 1865 годзе[3]. Яго будынак быў адведзены пад сховішча фондаў Літоўскага нацыянальнага музея. 3 19 мая 1993 касцёл належыць Віленскай арцыбіскупскай курыі[3]; часова будынкам працягвае карыстацца Літоўскі нацыянальны музей.

Архітэктура правіць

Найбольш блізкі аналаг сярод работ архітэктара — вежы і шчыты полацкай Сафіі. Адтуль жа, відаць, паходзіць своеасаблівая 5-нефавасць віленскага касцёла — да традыцыйных 3 нефаў дабудаваны 2 пары капліц. У інтэр’еры 7 скульптурных алтароў сярэдзіны 18 ст., мемарыяльныя помнікі Міхала, Кацярыны і Рафала Яленскіх. Ансамбль кляштара складаецца з 4 будынкаў, якія прылягаюць да вуглоў і прэсбітэрыя касцёла і ў асноўным сфарміраваўся ў 1739—1751 (найбольш ранні — двор Сангушкаў сярэдзіны 17 ст.). У 1745 годзе смаленскі біскуп Б. Гасеўскі фундаваў шпіталь з капліцай Св. Альжбеты[3].

Зноскі

  1. Vilniaus misionierių vienuolyno statinių ansamblis (літ.). Kultūros vertybių registras. Kultūros paveldo departamentas prie Kultūros ministerijos. Праверана 17 чэрвеня 2015.
  2. Viešpaties Dangun Žengimo bažnyčia (літ.). Kultūros vertybių registras. Kultūros paveldo departamentas prie Kultūros ministerijos. Праверана 17 чэрвеня 2015.
  3. а б в г ЭнцВКЛ 2005.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць