Радзівіл
пералік значэнняў у Вікіпедыі
(Пасля перасылкі з К. Радзівіл)
Радзівіл — прозвішча літоўскага паходжання, якім карысталіся прадстаўнікі вялікалітоўскага княжацкага роду Радзівілаў.
Вядомыя носьбіты:
- Алена Радзівіл (1753—1821) — статс-дама, жонка віленскага ваяводы М. І. Радзівіла; заснавальніца парку Аркадзя.
- Аляксандр Людвік Радзівіл (1594—1654) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага.
- Альбрэхт Радзівіл:
- Альбрэхт Радзівіл (1558—1592) — вялікі маршалак літоўскі, ардынат клецкі
- Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл (1589—1636) — кашталян віленскі, ардынат нясвіжскі
- Альбрэхт Станіслаў Радзівіл (1593—1656) — вялікі канцлер літоўскі, ардынат алыцкі
- Альбрэхт Радзівіл (1717—1790) — староста рэчыцкі
- Антоні Альбрэхт Радзівіл (1885—1935) — палітычны дзеяч Польскай Рэспублікі, адзін з лідараў «віленскіх кансерватараў», 16-ы нясвіжскі ардынат.
- Антоні Вільгельм Радзівіл (1833—1904) — ваенны дзеяч Прусіі, генерал артылерыі, 14-ы ардынат нясвіжскі, 11-ы ардынат клецкі.
- Антоні Генрык Радзівіл (1775-1833) — палітычны дзеяч, кампазітар, мецэнат.
- Барбара Радзівіл (1520—1551) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, знакамітая літоўская прыгажуня.
- Вацлаў Мікалай Радзівіл (1880—1914) — шляхціч і ваенны, муж Марыі Магдалены Радзівіл.
- Войцех Радзівіл (1476—1519) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
- Геранім Лявон Радзівіл (1808—1885) — 11-ы ардынат клецкі, генерал ад кавалерыі ў рускай імператарскай арміі.
- Дамінік Мікалай Радзівіл (1643—1697) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
- Жыгімонт Караль Радзівіл (1591—1642) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, мецэнат.
- Ежы Юзаф Радзівіл (1668—1689) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, 7-ы ардынат Нясвіжскі.
- Канстанцін Мацвеевіч Радзівіл (1793—1869) — арыстакрат, палітычны і грамадскі дзеяч Царства Польскага і Расійскай імперыі.
- Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку» (1734—1790) — ваявода віленскі, вялікі мечнік літоўскі, 10-ы нясвіжскі ардынат.
- Леан Уладзіслаў Радзівіл (1888—1959) — палітычны дзеяч Польскай Рэспублікі, апошні нясвіжскі і клецкі ардынат.
- Леон Радзівіл (1880—1927) — французскі арыстакрат.
- Магдалена Радзівіл (дзявочае: Завіша; 1861—1945) — дзеяч беларускага культурнага руху, мецэнатка.
- Максім Радзівіл (нар. 1988) — канадскі матэматык.
- Марыя Радзівіл (1625—1660) — княгіня, другая жонка вялікага гетмана Літоўскага Януша Радзівіла, дзеяч праваслаўнай царквы.
- Мацей Радзівіл (нар. 1961) — польскі філосаф і фінансіст.
- Мікалай Радзівіл:
- Мікалай Радзівіл Стары (?—1509) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзея, канцлер вялікі літоўскі і віленскі ваявода з 1492 года, кашталян троцкі, намеснік наўгародскі, белзскі і смаленскі.
- Мікалай Радзівіл (каля 1470—1521) — канцлер вялікі літоўскі, падчашы вялікі літоўскі, ваявода віленскі. Сын Мікалая Старога.
- Мікалай Радзівіл (каля 1492—1529/30) — біскуп жамойцкі. Сын Мікалая.
- Мікалай Радзівіл Чорны (1515—1565) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, князь, бацька Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі.
- Мікалай Радзівіл Руды (1512—1584) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, вялікі гетман літоўскі (1553—1566, 1576—1584), вялікі канцлер літоўскі (1566), ваявода троцкі.
- Мікалай Радзівіл (каля 1546 — 1589) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, ваявода новагародскі. Сын Мікалая Радзівіла Рудога.
- Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка (1549—1616) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, князь, сын Мікалая Радзівіла Чорнага.
- Крыштаф Мікалай Радзівіл Пярун (1547—1603) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, вялікі гетман літоўскі, ваявода віленскі, кашталян троцкі, гетман польны літоўскі, вялікі падчашы літоўскі, староста кокенгаўзенскі, салецкі, жыжморскі, барысаўскі. Сын Мікалая Радзівіла Рудога.
- Мікалай Фаўстын Радзівіл (1688—1746) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, ваявода новагародскі, князь, сын Дамініка Мікалая Радзівіла.
- Мікалай Радзівіл (1746—1795) — вялікалітоўскі ваенны дзеяч, палкоўнік літоўскіх войскаў, староста радашковіцкі.
- Міхаіл (Мікалай) Радзівіл (1801—1853) — дзяржаўны і ваенны дзеяч.
- Міхаіл Гедэон Радзівіл (1778—1850) — генерал, правадыр паўстання 1830 года
- Міхал Геранім Радзівіл (1744—1831) — віленскі ваявода
- Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька (1702—1762) — гетман вялікі літоўскі.
- Станіслаў Казімір Радзівіл (1648—1690) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, 5-ы ардынат Клецкі.
- Стэфанія Радзівіл (1809—1832) — фрэйліна, адзіная дачка князя Дамініка Гераніма Радзівіла.
- Франц Радзівіл (1895—1983) — нямецкі мастак.
- Эліза Радзівіл (1803—1834) — князёўна Радзівіл, увайшла ў гісторыю як першае каханне кайзера Вільгельма I.
- Юрый Радзівіл:
- Юрый Радзівіл (1480—1541) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Сын канцлера Мікалая Радзівіла Старога.
- Юрый Радзівіл (1556—1600) — царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Біскуп віленскі і кракаўскі.
- Юрый Радзівіл (1578—1613) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Сын новагародскага ваяводы Мікалая Радзівіла.
- Ежы Радзівіл (1721—1754) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода наваградскі, староста любашанскі і новагародскі.
- Ян Радзівіл (1474—1522) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Намеснік вількійскі, слонімскі, маршалак гаспадарскі, земскі, кашталян троцкі
- Ян Радзівіл (1492—1542) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі, дзяржаўца маркаўскі, васілішскі, староста бельскі, жамойцкі.
- Ян Радзівіл (1516—1551) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста тыкоцінскі, крайчы вялікі літоўскі
- Ян Альбрэхт Радзівіл (1591—1626) — вялікалітоўскі магнат, 2-гі ардынат клецкі, староста ўпіцкі
- Ян Мікалай Радзівіл (1681—1729) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Крайчы вялікі літоўскі, кашталян віленскі, ваявода навагрудскі.
- Ян Ежы Радзівіл (1588—1625) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян троцкі.
- Януш Радзівіл (1579—1620) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян віленскі, падчашы літоўскі, староста барысаўскі
- Януш Радзівіл (1612—1655) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Польны гетман літоўскі, ваявода віленскі і староста барысаўскі, вялікі гетман літоўскі.
- Януш Францішак Радзівіл (1880—1967) — дзяржаўны дзеяч міжваеннай Польскай Рэспублікі
Спіс асоб з аднолькавым прозвішчам. Калі вы трапілі сюды з іншага артыкула Вікіпедыі, можаце вярнуцца і ўдакладніць спасылку, каб яна вяла да артыкула пра пэўнага чалавека. Гл. таксама поўны спіс існых артыкулаў. |