Мацей Радзівіл (фінансіст)
Мацей Радзівіл (польск.: Maciej Radziwiłł; нар. 1961, Варшава) — філосаф і фінансіст, прадстаўнік княжацкага роду Радзівілаў герба Трубы. На сёння фактычны глава роду Радзівілаў.
Мацей Радзівіл | |
---|---|
польск.: Maciej Mikolaj Radziwiłł | |
| |
Нараджэнне |
22 лютага 1961[1] (63 гады) |
Род | Радзівілы |
Бацька | Альберт Геранім Радзівіл[d][2][3] |
Маці | Ганна Марыя з Чартарыйскіх[d] |
Жонка | Ганна Марыя з Радзівілаў[d][4][3] |
Дзеці | 5 дзяцей |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Паходжанне
правіцьПрадстаўнік княжацкага роду Радзівілаў герба «Трубы». Малодшы (другі) сын князя Альберта Гераніма Мікалая Радзівіла (нар. 1931) і князёўны Ганны Марыі Чартарыйскай (нар. 1932). Старэйшы брат — Канстанцін Радзівіл (нар. 1958). Унук князя Канстанціна Мікалая Юзафа Радзівіла (1902—1944), уладальніка Зэгржэ, і графіні Марыі Жалтоўскай (1906—1999).
З’яўляецца шостым па ліку Мацеем у родзе Радзівілаў, нашчадак у 14-м калене Радзівіла Сіроткі[5], які заклаў Нясвіжскі замак і збудаваў Касцёл Цела Божага ў Нясвіжы.
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1961 годзе. Скончыў універсітэты ў Варшаве і ЗША[6].
Выпускнік Варшаўскага ўніверсітэта — скончыў факультэт філасофіі і сацыялогіі ў 1986 годзе. У 1994 годзе скончыў магістратуру факультэта кіравання ў Варшаўскім універсітэце. У тым жа годзе пачаў вучыцца на магістра дзелавога адміністравання ў амерыканскім універсітэце штата Ілінойс.
Актывіст Камітэта абароны рабочых у 1978—1980 гадах. У 1985—1987 гадах — друкар у польскім выдавецтве «Незалежнае Кніжнае Выдавецтва» («Niezależna Oficyna Wydawnicza NOWA» і штотыднёвіку «Мазоўша». Слухач семінараў Клуба імя Яна Стшэлецкага, з 13 па 24 сакавіка 1986 года на кароткі час быў арыштаваны, але ў тым жа годзе быў амніставаны і вызвалены.
У перыяд 1980—1981 гадоў Мацей Радзівіл працаваў супрацоўнікам сацыяльных даследаванняў прафсаюза «Салідарнасць» у рэгіёне Мазовія.
У 1986—1991 гадах — навуковы супрацоўнік факультэта філасофіі і сацыялогіі Варшаўскага ўніверсітэта. У 1991 годзе завяршыў кар'еру ў Варшаўскім універсітэце ў сувязі з пераходам на пасадзе кансультанта на працу ў кампанію «NBS Public Relations».
Бізнес
правіцьУ 1991 годзе Мацей Радзівіл пачаў займацца бізнесам, калі ён быў прызначаны кансультантам у кампаніі NBS Public Relations. У гэтай кампаніі ён працаваў да 1993 года, калі ён стаў начальнікам аддзела аналізу крэдытных папер акцыянернага таварыства, у якім заставаўся да 1994 года.
З 1994 па 1995 год — віцэ-прэзідэнт банкаўскай кампаніі «Credit Suisse First Boston Polska», у 1996—1998 гадах — дырэктар па аналізе фінансаў у «Union Bank of Switzerland». У 1998—2002 гадах — старшыня праўлення ў кампаніі «Cresco Financial Advisors».
У 2002—2012 гадах Мацей Радзівіл працаваў у «Trakcją Polska», якую ён ператварыў у кампанію «Trakcja Tiltra».
Дабрачыннасць
правіцьЗа шмат гадоў здолеў набыць на аўкцыёнах па ўсім свеце шэраг рэчаў, якія ў розны час належалі Радзівілам. Падараваў музея Нясвіжскага замка гравюры з асабістай калекцыі, а ў кастрычніку 2009 г. перадаў сем лічбавых копій работ (копіі выкананыя на палатне). Упершыню наведаў Мінск у 1989 годзе[7].
Сям’я
правіць7 чэрвеня 1986 года ў Варшаве ажаніўся з князёўнай Ганнай Марыяй з Радзівілаў (нар. 5 лістапада 1962), дачкой Фердынанда Крыштафа Януша Мікалая (1935—1992) і Ніколь дэ Schoutheete de Tervarent (нар. 1935), унучкай Эдмунда Фердынанда. Іх дзеці:
- Ізабела (нар. 30 сакавіка 1991, Варшава)
- Аляксандра (нар. 18 студзеня 1993, Варшава)
- Гэлена (нар. 19 снежня 1995, Варшава)
- Мацей Альберт (нар. 9 чэрвеня 1998, Варшава)
- Канстанцін Фердынанд (нар. 21 чэрвеня 2002, Варшава)
Жонка — Ганна Радзівіл — прамы нашчадак Мікалая Радзівіла «Чорнага» ў 15-м калене [8]. У 2008 г. у Дубінках (непадалёк ад Вільні), дзе здаўна жылі Радзівілы, у касцёльнай крыпце знайшлі чалавечыя косці. Параўнананне ДНК Ганны як прамого нашчадка з ДНК знойдзеных рэшткаў, пацвердзіла здагадку навукоўцаў пра тое, што яны належаць самому Мікалаю Радзівілу «Чорнаму».
Узнагароды
правіць- Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1999)
- Камандор ордэна Адраджэння Польшчы (2008)
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. Prince Maciej Radziwill // The Peerage
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Глеб Лободенко.Строители нашли подземный ход Радзивиллов // «Комсомольская правда», 31.01.2008
- ↑ Глеб Лободенко. Князь Мацей Радзивилл: «Мой дядя Альбрехт в 1918 года поддержал Белорусскую Народную Республику»(недаступная спасылка) // «Комсомольская правда», 10.07.2008
- ↑ Глеб Лабадзенка. Князь Мацей Радзівіл: У Мінску ў мяне няма сумневу, што я ў цэнтры Еўропы // Звязда : Газета. — 26 мая 2009. — № 93 (26451). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Свое 100-летие Эльжбета Радзивилл отпразднует в Несвиже охотой на кабана(недаступная спасылка) // «СТВ», 31.05.2009