Астравы Свердрупа
Астравы Све́рдрупа[1] (англ.: Sverdrup Islands) — група астравоў на поўначы Канадскага Арктычнага архіпелага, у складзе Астравоў Каралевы Елізаветы. Названы ў гонар нарвежскага палярнага даследчыка Ота Свердрупа, які адкрыў шэраг астравоў у 1898—1902 гадах.
Астравы Свердрупа | |
---|---|
англ. Sverdrup Islands | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 60 |
Найбуйнейшы востраў | Аксель-Хейберг |
Агульная плошча | 75 000 км² |
Найвышэйшы пункт | 2 210 м |
Размяшчэнне | |
78°30′00″ пн. ш. 95°00′00″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Паўночны Ледавіты акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная плошча астравоў складае каля 75 000 км². Самыя буйныя астравы: Аксель-Хейберг (40 900 км²), Элеф-Рынгнес (10 800 км²), Амунд-Рынгнес (6 100 км²). На Аксель-Хейберг — высокія горы (да 2134 м), дзве вялікія ледавіковыя шапкі і дробныя ледавікі агульнай плошчай 12 500 км², берагі парэзаныя фіёрдамі. Астатнія астравы раўнінныя або пагорыстыя. На востраве Элеф-Рынгнес ёсць аэрапорт і метэастанцыя Ісаксен (з 1948 года).
Зноскі
Літаратура
правіць- Свердрупа астравы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 250—251. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Свердрупа острова // Словарь современных географических названий : (ru) / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург : У-Фактория, 2006. (руск.)